BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Беларускі саюз маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў "Рада" звярнуўся да прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі з просьбай аб сустрэчы, на якой "Рада" магла б падрабязна і праўдзіва праінфармаваць кіраўніка дзяржавы аб сваёй дзейнасці і дзейнасці арганізацый, што ўваходзяць у яе. Нагодай для ліста стала ацэнка, якую даў Лукашэнка дзейнасці "Рады" ў "Дакладзе Прэзідэнта А.Р. Лукашэнкі на стала дзейнічаючым семінары кіруючых супрацоўнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў" 28 сакавіка 2003 г. і ў "Пасланні Прэзідэнта А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Парламенту Рэспублікі Беларусь" 16 красакіка 2003 г. На думку сябраў "Рады", у гэтых дакументах яе дзейнасць ацэньваецца неадэкватна: яе абвінавачваюць у апазіцыйнай дзейнасці, якою яна не займаецца. У адным з названых дакументаў "Рада" называецца "дзіравым парасонам". На сустрэчы "Рада" хацела б таксама абмеркаваць пытанні аб рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў краіне, у прыватнасці, прапановы, якія былі зробленыя у красавіку 2003 г. прадстаўнікамі маладзёжных арганізацый на міжнароднай канферэнцыі "Стратэгія зменаў". У лісце "Рада" падкрэслівае, што яе дзейнасць мае агульную з дзяржавай мэту – садзейнічаць фарміраванню і ўмацаванню умоваў для грамадзянскага станаўлення, выхавання і самарэалізацыі дзяцей і молдадзі, а мерапрыемствы арганізацый-сябраў "рады" адпавядаюць кірункам, вызначаным у дзяржаных праграмах "Моладзі Беларусі " і "Дзеці Беларусі".


“Не вырубаць! Зашыпавана!” – шыльды з такімі надпісамі з'явіліся 23 траўня ў зялёнай зоне ў восьмым мікрараёне Жодзіна. Такім чынам маладзёжная ініцыятыва “экаскоп” пратэставала супраць вырубак дрэваў і будаўніцтва “начніка” на месцы зялёных насаджэнняў.

Экаскопаўцы зашыпавалі дрэвы, якія меркавалася рубіць. Адзін з актывістаў прыкуўся да дрэваў, але праз некалькі гадзінаў быў дастаўлены ў міліцыю пад нагодай сустрэчы з мэрам горада. За 10 дзён да гэтага, 13 траўня, была арганізавана першая акцыя-мітынг жыхароў дома, на якім прынялі зварот да старшныі Жодзінскага гарвыканкама Кашэўскага В.М., гарадскога савета дэпутатаў, у Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховаы навакольнага асяроддзя супраць вырубкі дрэваў і будаўніцтва крамы. Нягледзячы на тое што пад зваротам падпісаліся ўсе жыхары дома, адказу з гарвыканкаму яны не дачакаліся.

Без узгаднення з жыхарамі мікрараёна лесапасадку паміж дамамі па вуліцы Леніна і старой трасай Масква-Мінск вырубаюць пад будаўніцтва начной крамы. Пры гэтым у мікрараёне няма ні школы, ні дзіцячага садка. Жыхары абураны тым, што мясцовыя ўлады не праінфармавалі іх пра свае дзеянні.

Актывісты “Экаскопа” збіраюцца змагацца за захаванне парку. Кантакт з групай “Экаскоп”: .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript).


Гомельская краязнаўчая арганізацыя “Талака” распачала выступы “Батлейкі” для школьнікаў і студэнтаў.

26, 27 траўня сябры “Талакі” зладзяць батлеечныя паказы. Мэта – папулярызацыя традыцыйнай нацыянальнай культуры. Бо, па словах старшыні арганізацыі Яўгена Малікава, “ Паказ батлейкі - гэта адзін са спосабаў адкрыцця для дзяцей культуры Беларусі. Людзі, якія ня ведаюць сваёй спадчыны, не могуць правесці паслядоўны шлях ад мінулага да сучаснага і будучага. І гэта прагал запаўняецца рознымі ідэалагічнымі штампамі і культурніцкімі міфамі суседніх дзяржаў”. Як даўно адзначылі сацыёлагі, пануючая ў грамадстве апалітычнасць залежыць ад узроўню самаідэнтыфікацыі насельніцтва.

Лялечны тэатр "Батлейка" з'явіўся ў Беларусі ў 16 ст. Паходзіць ад назвы горада Віфлеем (Бэтлеем). Узнікнуўшы ў коле царкоўнікаў для прапаганды хрысціянства, лялечны тэтр паступова трапіў да сялянства. З гэтага часу ён папаўняся народна-камедыйнымі, свецкімі сцэнамі. У батлеечных выступах адлюстроўваліся народныя погляды на існуючы лад.

Талакоўцы мяркуюць правесці чатыры выступы. Пад час мерапрыемства выступіць гомельскі бард Вальжына Цярэшчанка, а таксама адбудзецца конкурс па беларускай культуры.

Серыя батлеечных паказаў ладзіцца ў рамках праекту “Беларуская школа лідэраў”, арганізаванага аб'яднаннем “Школа Лідэраў” (Польшча) і Беларускай Асацыяцыяй Рэсурсавых Цэнтраў пры падтрымцы амбасадаў Вялікабрытаніі і Рэспублікі Польшча.

Юлія Сівец


26 траўня 2003 году ў межах кампаніі абароны грамадскіх арганізацыяў “Наша Салідарнасць” ў Міжнародным адукацыйным цэнтры адбудуцца адкрытыя грамадскія слуханні. Яны будуць тычыцца пытанняў нерэгістрацыі і ліквідацыі грамадскіх арганізацыяў, шматлікіх парушэнняў заканадаўства аб грамадскіх аб'яднаннях з боку Міністэрства юстыцыі Беларусі. Стратэгічная мэта слуханняў – разам з запрошанымі прадстаўнікамі мінюста, заканадаўчых уладаў абмеркаваць прапановы грамадскіх арганізацыяў па зменах заканадаўства Рэспублікі Беларусь, па прывядзенні яго ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі нормамі.

Слуханні пройдуць 26 траўня у Міжнародным адукацыйным цэнтры (Мінск, пр-т Газэты Праўда, 11). Пачатак рэгістрацыі журналістаў з 10:00. Пачатак слуханняў – 11:00.

Калі ласка, паведамце пра свой удзел да 23 траўня па тэл. (029) 755 80 01 (Алёне Андрэевай) альбо па 206 59 09 ці 225 51 10 у офіс Выканаўчага бюро Асамблеі няўрадавых арганізацый Беларусі.


Злёт валанцёраў вышэйшых навучальных установаў Магілёўскай вобласці адбываецца ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова. Праграмай злёта прадугледжана падвядзенне вынікаў валанцёрскай дзейнасці вузаў за 2002-2003 навучальны год, абмен вопытам працы, а таксама узнагароджанне пераможцаў конкурсу, лепшых арганізатараў валанцёрскай дзейнасці і найбольш актызных валанцёраў. Валанцёры наведаюць выставу творчасці "Свет, у якім мы жывем" дзяцей з установаў закрытага тыпу, правядуць круглы стол, на якім абмяркуюць формы і метады валанцёрскай працы. Арганізатарамі злёту выступілі аддзел па справах моладзі аблвыканкаму, МДУ імя Куляшова і абласное аддзяленне Фонду "Міласэрнасць і здароўе".


Калінкавіцкае асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Грамадства і мы" (г. Калінкавічы Гомельскай вобласці) звярнулася ў Канстытуцыйны суд з заявай з просьбай адмяніць пастанову Савета Міністраў РБ № 1076 от 08.08.2002г., паводле якой 146 населеных пунктаў перастаюць карыстацца фінансавай падтрымкай з Чарнобыльскай праграмы, у тым ліку г. Калінкавічы і яшчэ 8 сельскіх населеных пунктаў раёна. Як гаворыцца ў заяве, гэта пастанова прыняат з парушэннем заканадаўства, паколькі вызначэнне статуса населеных пунктаў павінна праводзіцца не радзей як раз у пяць гадоў. У выніку гэтай пастановы жыхары Калінкавічаў пазбавіліся ільготаў і кампенсацый у адпаведнасці з арт. 25 Закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзянаў, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". У прыватнасці, у школах раёна было скасавана бясплатнае харчаванне для школьнікаў і магчымасць аздараўлення. Між тым дадатковае абследаванне экалагічнай сітуацыі ў г. Калінкавічы, праведзенае аблгідраметам 19 лістапада 2002 г., пацвердзіла перавышэнне ўтрымання цэзія-137 больш як 1Ки/км2 Даследаванні, праведзеныя Інстытутам радыяцыйнай медыцыны "Белрад" у школах горада, засведчылі значнае перавышэнне дапушчальных дозавых нагрузак у дзяцей. У верасні 2002 года, пасля прыняцця пастановы Савета міністраў, Калінкавіцкае ГА "Грамадства і мы" правяло кампанію "Здароўе дзяцей – не спосаб атрымання прыбытку", скіраваную на адмену пастановы. У адказ у горад было накіравана мноства праверак, у тым ліку праверка Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце міністраў РБ (Камчарнобыля), якая паабяцала "разабрацца". Аднак дагэтуль ніякай рэакцыі няма. Старшыня ГА "Грамадства і мы" Уладзімір Чашун лічыць, што "неабходна далей змагацца за тое, каб Калінкавічы былі ўключаны ў спіс населеных пунктаў, якія падпадаюць пад "чарнобыльскую праграму". На тэрыторыі з такім забруджваннем дзяржава абавязана клапаціцца аб сваіх грамадзянах".


Магілёўскае абласное грамадскае аб'яднанне “Кола сяброў” прымала ў сябе ў гасцях польскія НДА. Прадстаўнікі ўроцлаўскіх арганізацый Калегіюм Усходняй Еўропы, Таварыства “Людзі – людзям”, Таварыства EWOLUTIO, і Дома спатканняў імя А.Сілезеўса распавялі пра свой вопыт у рэалізацыі дэмакратычных рэформаў у Польшчы. Да ўдзелу ў сустрэчах былі запрошаныя ўсе магілёўскія грамадскія аб'яднанні.

Гэта сустрэча – адказ на былы візіт магілёўскіх NGO ва Уроцлаў, падчас якога актывісты з магілёўскіх НДА мелі магчымасць пазнаёміцца з месцам NGO ў мясцовай супольнасці, з палітрай спраў, што ажыццяўляюць польскія NGO, з прынцыпамі ўзаемаадносінаў паміж імі. Таму адным з важных складнікаў працы беларускай дэлегацыі ва Уроцлаве сталі сустрэчы ў структурах мясцовага самакіравання (у Гарадской Радзе, у камісіі па культуры Рады, у Дольнашлёнскім Ваяводстве). Знаёмства з імі і ўвогуле з тым, як у Польшчы ажыццяўляецца супрацоўніцтва між грамадскім і дзяржаўным сектарамі, дазволіла беларусам падумаць пра перанясенне канкрэтных мадэляў і механізмаў на беларускую глебу.


Лепшыя праекты грамадскіх арганізацый Беларусі, Малдовы і Украіны будуць выстаўлены 27 мая ў Мінску ў межах фінала Конкурса інавацыйных ідэй, наладжанага Сусветным банкам. Гэтыя арганізацыі будуць удзельнічаць у конкурсе грантаў у падтрымку мясцовых ініцыятыў.

Сусветны банк атрымаў больш за 620 праектаў з трох краін (у тым ліку 177 – з Беларусі) на агульную намінацыю і 35 праектных прапаноў у межах спецыяльнай намінацыі «Тры краіны –адна каманда». У выніку адборачнага туру, што праводзіўся ў сакавіку бягучага года, 45 арганізацый (15 з кожнай краіны) былі запрошаны прэзентаваць свае праекты ў фінальным раўндзе, а ў спецыяльнай намінацыі было адабрана тры каманды. Канчаткова пераможцы будуць названыя падчас выставы, якая будзе праходзіць 27 мая з 9.30 да 13.30, у Палацы мастацтваў, вул. Казлова, 3 (уваход вольны).


Сябрамі маладзёжнай ініцыятывы "Кажан" (в. Кажан-Гарадок, Лунінецкі р-н Брэсцкая вобласць) рыхтуецца да выпуску дыялектны слоўнік Лунінецкага раёна, куды ўвойдуць рэдкія і спецыфічныя дыялектныя словы, устойлівыя выразы, легенды і паданні. Слоўнік будзе распаўсюджаны па сельскіх і раённых бібліятэках, разлічаны ён на лінгвістаў-аматараў і прафесіяналаў, на тых, каму цікава моўная і фальклёрная спадчына.

Маладзёжная ініцыятыва "Кажан" складацца з моладзі вёскі Кажан-Гарадок і навакольных вёсак. Па словах Віталя Каратыша, ініцыятыва існуе ўжо два гады і мае патрыятычны характар. Яе дзейнасць мае тры асноўныя накірункі: ахова навакольнага асяроддзя, захаванне гістарычнай спадчыны, павышэнне культурнага ўзроўню моладзі. На дадзены момант ініцыятыва знаходзіцца ў ста-дыі рэгістрацыі.

Кантактны адрас: 225660 Лунінецкі р-н, в. Кажан-Гарадок, вул. Майдан, 46. Тэл. (247) 7 14 69 (Віталь Каратыш). Е-mail: .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript), .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript)


Магілёўская абласная філія Лігі дабравольнай працы моладзі накіравала два маладзёжныя атрады ў леспрамгаспадаркі Рэспублікі Карэлія Расійскай Федэрацыі. Атрады сфармаваныя з ліку былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў запас і не знайшлі працу па спецыяльнасці ў рэгіёне.

Ліга дабравольнай працы мае намер пашырыць супрацоўніцтва з гэтымі суб'ектамі гаспадарання. Падчас летніх канікул ў Карэлію будзе накіраваны студэнцкі будаўнічы атрад з Магілёва для выканання прац у лесе, тэрмінам на 4 месяцы.


 <  1 2 3 4 >  Последняя »
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...