BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

29 студзеня лідэры Саюзу евангельскіх хрысціян-баптыстаў, Саюзу хрысціян веры евангельскай, Аб'яднання абшчынаў хрысціян поўнага евангелля выступілі з адкрытай заявай у сувязі з падрыхтоўкай да падпісання пагаднення паміж праваслаўнай царквой і дзяржавай.

Лідэры трох буйнейшых аб'яднанняў разглядаюць пытанне пра зварот да дзяржаўных органаў з прапановай заключыць аналягічнае пагадненне. Яны мяркуюць, што праца ў межах такого пагаднення паспрыяе захаванню балансу і стабільнасці ў грамадстве.

У заяве гаворыцца, што ўжо зараз пратэстанцкім рэлігійным арганізацыям адмаўляюць у наладжванні духоўнай апекі над грамадзянамі, якія знаходзяцца ў выпраўленчых установах, вайсковых частках, дамах састарэлых ды іншых інстытутах. Пасля падпісання пагаднення сітуацыя можа абвастрыцца.

Паводле Камітэту па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, права на складанне пагаднення з дзяржавай мае любая з канфесій, што з'яўляюцца традыцыйнымі для Беларусі. Пратэстантызм дзяржаўныя органы не залічваюць да ліку традыцыйных канфесій.


Экалагічна-краязнаўчае грамадскае аб'яднанне “Неруш” (г. Баранавічы) пачало рэалізацыю праекта "Экакансумерызм. Павышэнне граматнасці спажыўцоў па пытаннях экалагічнай бяспекі". Мэта праекту – павысіць свядомасць спажыўцоў у абароне іх экалагічных правоў, што датычыцца выкарыстання тавараў і паслуг. Плануецца правесці аналіз рынку тавараў і паслуг у г. Баранавічы і раёне па праблеме экалагічнай бяспекі. Для інфармавання жыхароў раёну будуць выдадзены інфармацыйныя буклеты "Знакі экабяспекі", "Харчовыя дабаўкі", "Генетычна мадыфікаваныя арганізмы і прадукты з іх", "Прадукты харчавання і алергія", "Электрамагнітнае вылучэнне і яго ўплыў на арганізм", "Прававыя пытанні экаспажывання".


Адзіная інфармацыйная сетка прафсаюзаў будзе створана паміж аб'яднаннямі працоўных Беларусі, Расіі, Азербайджана і Грузіі. Мэта стварэння адзінай прафсаюзнай інфармацыйна-кансультацыйнай сеткі – сістэматызацыя абмену інфармацыяй і каардынацыя дзеянняў па абароне незалежнага арганізаванага працоўнага руху ў краінах СНД. Рашэнне аб гэтым было прынята на нарадзе прадстаўнікоў нацыянальных прафсаюзных цэнтраў, якія ўваходзяць Міжнародную канфедэрацыю свабодных прафсаюзаў. Ад Беларусі дамову аб стварэнні сеткі падпісаў прэзідэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.


8-9 лютагаў ў Віцебску адбыўся першы “Адкрыты Студэнцкі Форум”, прысвечаны абароне правоў студэнтаў і арганізаваны Задзіночаннем беларускіх студэнтаў. Студэнты з розных навучальных установаў Віцебскай вобласці атрымалі інфармацыю аб сваіх правах і аб магчымасцях іх абароны, абмеркавалі магчымасці мірнага вырашэння канфліктаў з кіраўніцтвам ВНУ. На пытанні ўдзельнікаў адказаў дасведчаны ў студэнцкім заканадаўстве юрыст Сяргей Зікрацкі.

Сярод асноўных студэнцкіх праблемаў усе ўдзельнікі называлі адсутнасць студэнцкага самакіравання, прымусовае размеркаванне, старыя падручнікі. Часта студэнты не ведаюць саіх правоў і таму не могуць імі карыстацца.

ЗБС пачаў распрацоўваць “Дэкларацыю правоў студэнта” і заклікае ўсіх студэнтаў далучыцца да працы над дакументам.

Наступны форум адбудзецца ў Гродне першага сакавіка. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ВНУ Гродзенскай вобласці. Даведкі па тэл.: (017) 232 27 43



Альянс Партнёрства Каўнтэрпарт выдаў “Даведнік прэсы грамадскіх аб'яднанняў і ініцыятыў Беларусі”. У даведніку змешчаны звесткі пра 171 перыядычнае выданне, заснавальнікамі і выдаўцамі якіх з'яўляюцца грамадскія арганізацыі і ініцыятывы. Выданні згрупаваныя па тэматыцы, тэрыторыі распаўсюджання і алфавіту. Даведнік бясплатна распаўсюджваецца сярод грамадскіх арганізацый і ініцыятыў на аснове іх замоў. Ён паступіць у інфармацыйныя, рэсурсныя і валанцёрскія цэнтры, рэдакцыі СМІ, на факультэты журналістыкі і ў школы маладога журналіста, у міжнародныя арганізацыі, бібліятэкі і архівы.

Перыядычныя выданні беларускіх грамадскіх аб'яднанняў і ініцыятыў – гэта не толькі прэса, зарэгістраваная ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, але і бюлетэні, газеты і часопісы, якія выдаюцца накладам да 300 асобнікаў і з гэтай прычыны не патрабуюць рэгістрацыі. Таму даведнік складаецца з дзвюх частак, першая з якіх утрымлівае звесткі пра зарэгістраваныя, а другая – пра незарэгістраваныя выданні. Унутры кожнай з частак даведніка выданні згрупаваныя па адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыкмеце. Для зручнасці даведнік мае тэматычны і алфавітны індэксы.

Даведнік утрымлівае звесткі па найноўшай гісторыі “паралельнай” прэсы, практычныя парады пачынаючым выдаўцам. У артыкуле “На шляху да служэння грамадзянскай супольнасці” робіцца спроба прааналізаваць ролю перыёдыкі трэцяга сектара ў фарміраванні грамадзянскай супольнасці.

У працэсе падрыхтоўкі даведніка была створаная электронная база перыёдыкі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Беларусі. База даступная для шырокага карыстання ў Альянсе Партнёрства Каунтэрпарт, ў далейшым плануецца яе папаўненне і пашырэнне.

Замовіць бясплатны экземпляр даведніка можна ў Альянсе Партнёрства Каўнтэрпарт па тэл. 217-77-73, 217-77-74, ф. 217-77-82, эл. п. .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript)


Адразу дзве новыя школьныя газэты з'явіліся ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць): «Новости СНД (самых находчивых детей)” вучняў СШ№ 2 і “LOGOS” вучняў СШ №3. Гэта стала магчымым дзякуючы далейшаму развіццю праграмы “Школьная прэса” маладзёжнай ініцыятывы “Абракадабра”. Сама праграма ўключае аказанне дапамогі школьным рэдакцыям у макетаванні газет і іх раздрукоўцы, а таксама аказанне тэхнічных і інфармацыйна-адукацыйных кансультацый. На працягу 2002 года для 9 школ горада былі арганізаваны і праведзены семінары па працы школьных прэс-цэнтраў сумесна з творчай лабараторыяй “Рэй” і Кобрынскім РАНА. Пры Кобрынскім раённым доме творчасці юных быў створаны прэс-клуб “Журналістыка”. У далейшым маладзёжная ініцыятыва “Абракадабра” плануе стварыць у горадзе Школу маладых журналістаў.

Андрэй Чырун



1-2 лютага адбылася першая працоўная сустрэча НДА па стварэнню сеткі сацыяльных маладзёжных аб'яднанняў. Праект рэалізуецца БМГА “Новыя Твары” пры падтрымцы праграмы TACIS. Мэта праекта - павышэнне эфектыўнасці і кансалідацыя намаганняў НДА, якія працуюць з сацыяльна ізаляванымі і слаба абароненымі групамі моладзі. У прыватнасці, плануецца наладзіць абмен інфармацыяй, а таксама правесці сумесныя семінары-трэнінгі для сябраў НДА.

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі 21 грамадскага аб'яднання з пяці абласцей Беларусі, якія працуюць з маладымі інвалідамі, “цяжкімі” падлеткамі, дзецьмі-навучэнцамі спецыяльных інтэрнатаў і іншымі сацыяльна неабароненымі групамі моладзі.

Сваім уласным вопытам працы ў нефармальнай сетцы падзялілася украінскі эксперт Алена Калібаба (сетка дзіцячых і маладзёжных арганізацый Украіны “Новая хваля”).

Грамадская арганізацыя “Новыя твары”, якая была ініцыятарам стварэння сеткі, ужо мае вопыт у працы з “цяжкімі” групамі моладзі: у 2001 годзе яна правяла праграму дзіцячага цэнтру “Дапаможам ім знайсці сябе”. Сорак дзяцей і падлеткаў, жыхароў Першамайскага раёна Мінска, з “цяжкіх” сем'яў альбо прыёмніка-размеркавальніка змаглі наладзіць кантакт са сваімі равеснікамі, праявіць сябе ў творчасці.

Далучыцца да працы запрашаюцца ўсе НДА, якія працуюць з сацыяльна ізаляванымі групамі моладзі. Кантактны тэл.: (017) 284 73 65, е-mail: .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript)

Кацярына Марголь


7 лютага Мінскі абласны суд пачне разгляд справы па скарзе сябраў Партыі БНФ, якія не былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты.

Сяргей Салаш і Зміцер Бабіцкі не былі зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў. Абодва падалі скаргу ў Мінскую абласную выбарчую камісію, але тая пацвердзіла рашэнне ніжэйшай інстанцыі. Пасля разгляду ў барысаўскім гарадскім судзе справа Салаша была перададзена ў абласны суд.

Прычынай адмовы ў рэгістрацыі стала тое, што сябры ініцыятыўных груп быццам бы самі распісваліся за грамадзянаў, аднак, па словах Салаша і Бабіцкага, з усіх грамадзян, што паставілі за іх свой подпіс, была ўзятая распіска, дзе яны падцьвярджалі, што подпісы пастаўлены ўласнаручна.



24 няўрадавыя арганізацыі Польшчы падпісалі ліст, у якім выказваецца пратэст супраць ліквідацыі Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб'яднаньня "Ратуша". Нагадаем, што "Ратушу" спрабуюць ліквідаваць за парушэньні правілаў выкарыстаньня, улiку й захоўваньня палiграфiчнага абсталяваньня (рызографа Riso GR 3750). Таксама арганізацыю спрабуючь бараніць і беларускія НГА, накіроўваючы ў Гаспадарчы суд лісты. "Мы ведаем прадстаўнікоў ГАГА "Ратуша" як законапаслухмяных грамадзянаў, якія добрасумленна працуюць на карысьць Гарадзеншчыны й Беларусі. Дзейнасьць ГАГА "Ратуша" ніколі не была накіраваная на атрыманьне прыбытку, а само аб'яднаньне ніколі не займалася гаспадарчай дзейнасьцю," – гаворыцца ў адным з іх.

Алеся Навіцкая, "Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны"



14 траўня ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова адбылося адкрыццё фотавыставы "Птушкі Беларусі", прымеркаванай да 90-годдзя навучальнай установы. У падрыхтоўцы выставы прымалі ўдзел магілёўскае гарадское аддзяленне ГА "Ахова птушак Беларусі" і факультэт славянскай філалогіі універсітэта. На выставе прадстаўлены фотаздымкі рэдкіх беларускіх птушак, зробленыя фотаанімалістамі, плакаты на прародаахоўную тэматыку. Наведвальнікі змогуць таксама набыць эксклюзіўныя электронныя энцыклапедыі "Птушкі Еўропы" і "Галасы птушак Беларусі".

Аляксандр Сідарэнка


« Первая  <  2 3 4 5 >
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...