BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Іскавая заява аб ліквідацыі Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання

"Ратуша" ад Упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама скіраваная ў суд 21 красавіка. Арганізацыю абвінавацілі ў тым, што яна быццам бы займаецца выдавецкай і паліграфічнай дзейнасцю без атрымання спецыяльнага дазволу. У той жа дзень Міністэрства юстыцыі падае аналагічны зыск аб ліквідацыі ГА "Маладзёжны Хрысціянска-Сацыяльны Саюз". Падставамі для ліквідацыі Мінюст палічыў матэрыялы, атрыманыя пасля праверкі з'езду арганізацыі, які адбыўся ўвосень 2002 г.

11 красавіка ўзбуджаецца судовая вытворчасьць дзеля ліквідацыі ГА "Агенцтва рэгіянальнага разьвіцця "Варута" (Баранавічы). Арганізацыю абвінавачваюць у тым, што ў дакументацыі яна выкарыстоўвала “незаконную” фармулёўку “грамадская арганізацыя” замест “грамадскае аб'яднан'не”. 2 траўня пачаўся разгляд справы “Варуты” і адразу ж быў перанесены на нявызначаны тэрмін па патрабаванні прадстаўнікоў аб'яднаньня. Ён заптрабаваў праверкі назвы аб'яднання, зарэгістраванай у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў Міністэрства юстыцыі.



13 снежня ў Воршы арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” і “Маладыя сацыял-дэмакраты” правялі пікет у абарону правоў грамадзян на годнае жыццё. Пiкетоўшчыкi выступалi з лозунгамi: "Дзе абяцаная зарплата ў 100 даляраў?", "Чаму ў Воршы заробак 80000, а ў Мiнску - 280000 рублёў?", "Сацыял-дэмакраты - за годнае жыцце!". Узгадалі і Карла Маркса: "Дзяржава, у якой настаўнiк атрымлiвае менш за палiцэйскага, не можа не лiчыцца палiцэйскай."



27-28 студзеня 2003 года Альянс Партнёрства Каунтэрпарт праводзіць двухдзённую навукова-практычную канферэнцыю “Развіццё мясцовай супольнасці”.

На канферэнцыі будуць абмеркаваныя пытанні развіцця мясцовай супольнасці. Альянс Партнёрства Каунтэрпарт прэзентуе праграму развіцця рэгіянальных грамадскіх клубаў, мэта якіх – развіццё партнёрства сябраў супольнасці, прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, прадпрымальнікаў. Адбудзецца прэзентацыя фонда мясцовай супольнасці як аднаго з магчымых шляхоў эвалюцыі рэгіянальнага грамадскага клуба. Плануецца, што канферэнцыя збярэ каля 120 ўдзельнікаў рэгіянальных клубаў, лідэраў і прадстаўнікоў іншых супольнасцей, дзяржаўных служачых, прадпрымальнікаў.

Альянс Партнёрства Каунтерпарт фінансуецца Агенцтвам ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID) і мае офісы ў больш чым 60 краінах свету, у тым ліку ў 12 дзяржавах былога СССР. У Беларусі Каунтэрпарт працуе з 1993 года ў кірунку ўмацавання грамадзянскай супольнасці. За гэты час ён падтрымаў дзейнасць дзясятка НДА. З сакавіка 1997 год па сённяшні час САР выдзяліў беларускім грамадскім аб'яднанням больш за 100 грантаў на агульную суму больш за 900.000 USD.

« Первая  <  3 4 5
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...