14 снежня ў Оршы (Віцебская вобласць) прайшоў канцэрт маскоўскага гурта “Коловрат”, які складаецца з актывістаў незарэгістраванай неафашысцкай арганізацыі “Русское национальное единство» (РНЕ). На імпрэзу сабралося больш за сотню прыхільнікаў РНЕ з усіх рэгіёнаў Беларусі. Яны размахвалі стылізаванай свастыкай і выкрыквалі заклікі з пагрозамі ў бок прадстаўнікоў неславянскіх нацыянальнасцей. Для аховы правапарадку пад час канцэрта было працягнута не менш за сотню супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Група “Коловрат” з'яўляецца фактычна забароненай у сябе на радзіме па прычыне таго, што маскоўскія ўлады распачалі барацьбу з прапагандай нацыянальнай нецярпімасці і экстрэмізму. У Расіі гурт не можа знайсці памяшканне для канцэрта, а арганізатарм выступу ў Оршы стаў гарадскі камітэт БРСМ. Канцэрт значыўся ў афішах як мерапрыемства, накіраванае на барацьбу са СНІДам.
Аршанская Каардынацыйная Рада дэмакратычных сіл звярнулася да гарадскіх уладаў з патрабаваннем даць ацэнку прапагандзе фашызму ў горадзе і прыцягнуць кіраўніцтва БРСМ да адказнасці як арганізатараў. Распачаты збор подпісаў сярод інтэлігенцыі горада, чакаецца, што на гэтую падзею адрэагуюць ветэранскія арганізацыі.
Адной з найбольш маштабных частак змястоўнай праграмы фестывалю “Разам у будучыню”, які праводзіць 1-4 лістапада Беларускі саюз маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў “Рада”, стане праца Генеральнай Асамблеі .
Падстаўнікі пяці камітэтаў (сацыяльна-эканамічнага, культуры, адукацыі, грамадзянскага ўдзелу, нацыянальнай ідэі) на працягу першых двух дзён фестывалю (1 і 2 лістапада) будуць займацца распрацоўкай і абмеркаваннем рэзалюцый. Удзельнікі Генеральнай Асамблеі (каля пяцідзесяці чалавек) ужо пачалі падрыхтоўку гэтых дакументаў. Іх афіцыйнае прыняцце адбудзецца 2 лістапада ў Мінскім палацы моладзі.
Як адзначае адна з арганізатараў фестывалю, Ірына Сухій, прынятыя рэзалюцыі камітэтаў пакажуць, як маладыя людзі разумеюць тое, што сёння адбываецца вакол іх. А таксама якім яны бачаць вырашэнне сучасных праблем моладзі, чыёй дапамогі чакаюць, і, нарэшце, што самі яны могуць прапанаваць ад сябе, якім чынам гатовыя садзейнічаць вырашэнню гэтых праблем.
Арына Ганчарова
Больш за пяцьдзесят беларускіх арганізацый заявілі аб сваім намеры прыняць удзел у фестывалі “Разам у будучыню” (арганізатар - Беларускі саюз маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў “Рада”).
Менавіта такую лічбу назвалі ў арганізацыйным камітэце фестывалю.
Адзначым некаторыя цікавыя факты, што выявіліся ў часе падачы заяваў. Па-першае, толькі палова з 26 аб'яднанняў-сябраў “Рады” падала заяўкі на ўдзел у фестывалі. Па-другое, на фэсце з'явяцца прадстаўнікі рэгіянальных арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў. Чакаюцца каардынатары “Рады” па абласцях краіны, якія будуць назіраць за правядзеннем фестывалю, каб потым зрабіць нешта падобнае на месцах.
Створаны месяц таму БРСМ, здаецца, не збіраецца ўдзельнічаць ў фестывалі: заявы ад арганізацыі пакуль не было. Прадстаўнікі БРСМ выступяць толькі ў змястоўнай частцы фэсту (круглыя сталы, генеральная асамблея).
У гэтым годзе актыўнасць грамадскіх арганізацый слабейшая ў параўнанні з папярэднімі фестывалямі. Як адзначыла каардынатар па працы з удзельнікамі Наталля Рабава, гэта звязана з агульнай сітуацыяй у краіне: “Значна цяжэй стала зарабляць сабе на жыццё, таму быць валанцёрам у грамадскай арганізацыі не так проста. Больш за тое, існаванне саміх арганізацый змянілася: ускладніліся працэдуры рэгістрацыі, бухгалтэрыя, умовы фінансавання з-за мяжы...
І ўсё ж такі, хочацца спадзявацца, што фестываль уздыме рух беларускай моладзі і заявіць аб сабе ў Еўропе”. Дарэчы, на фестываль чакаецца каля трыццаці арганізацый з краін далёкага і бліжняга замежжа: Швецыі, Даніі, Нарвегіі, Германіі, Бельгіі, Польшчы, Латвіі, Украіны.
Кацярына Міцковіч
Грамадскае аб'яднанне “Экадом” працягвае рэалізацыю праграмы “Зялёны тэлефон”.
Кожны жыхар Беларусі, якога непакоіць нейкая праблема стану навакольнага асяроддзя ў ягоным двары, вуліцы альбо горадзе, можа звярнуцца па кансультацыю да юрыста. Спецыяліст “Экадома” адкажа на пытанні, падкажа, у якую інстанцыю трэба звярнуцца, каб вырашыць праблемы, дапаможа скласці заяву.
“Зялёны тэлефон” пачаў працаваць на базе “Экадома” ў маі гэтага года. За гэты час паступіла мноства званкоў ад грамадзянаў. Асабліва актыўнымі былі жыхары Мінска. Найбольш скаргаў паступала ў сувязі са стаянкамі машын ў нявызначаных для гэтага месцах, а таксама ў сувязі з забруджваннем, якое выклікаюць прамысловыя аб'екты.
Як гаворыць юрыст Рыгор Фёдараў, сама арганізацыя не можа вырашыць высказаных праблемаў, але яна даводзіць пытанне да камітэтаў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, экалагічнай міліцыі альбо жыллёва-эксплуатацыйных кантораў. “Вырашэнне пытання часта зацягваецца, але пра яго трэба казаць і трэба патрабаваць яго вырашэння. Вялікую ролю ў такой сітуацыі адыгрывае гатоўнасць саміх грамадзянаў, якія паведамілі пра праблемы, змагацца за свае правы. Бо парушаюцца менавіта правы жыхароў як асобы. І трэба, каб людзі былі гатовы хаця бы паставіць свой подпіс пад адпаведнай заявай”.
“Зялёны тэлефон” працуе з панядзелка па чацвер з 14 да 19 гадзінаў. Тэл.: (017) 269 10 01.
Общественное объединение "Центр "Третий сектор"" (Гродно) предлагает новый информационный ресурс - электронную рассылку "Неман-информ". Рассылка состоит из новостей и обозрения важнейших событий в еврорегионе "Неман", который объединяет приграничные районы Беларуси (Гродненщина), Польши (Подлясское воеводство), Литвы (Вильнюсский, Алитусский и Мариампольский поветы), а также пять регионов Калининградской области России.