BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Слуханні справы па ліквідацыі Гомельскага абласнога грамадскага аб'яднання “Грамадзянскія ініцыятывы” перанесены на 9 чэрвеня.

23 траўня ў Гомельскім абласным судзе пачаліся слуханні справы па іску Упраўлення юстыцыі аблвыканкаму да грамадскага аб'яднання “Грамадзянскія ініцыятывы”. Прадстаўнік Упраўлення юстыцыі заявіў суду хадайніцтва аб прыпыненні справаводства па іску да разгляда Мінюстам пярэчанняў аб'яднання на вынікі праверкі. Прадстаўнікі “Грамадзянскіх ініцыятываў” не згадзіліся з хадайніцтвам і настайвалі на працягу слуханняў справы.

Старшыня “Грамадзянскіх ініцыятываў” Віктар Карняенка так пракаментаваў гэта рашэнне: “Рашэнне суда з'яўляецца хутчэй палітычным, чым прававым. Я звязваю гэту адтэрміноўку з візітам у Гомель дэлегацыі АБСЕ, які пачынаецца 26 траўня. Такім чынам гомельскія ўлады імітуюць сваю павагу да права грамадзянаў на асацыяцыі, і расправа, што рыхтуецца, толькі адкладаецца на нейкі час”.

Нагадаем, што днём раней, 22 траўня, падобнае рашэнне было прынята ў дачыненні да Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання “Ратуша”: справаводства было прыпынена да ўступлення ў законную сілу рашэння Ленінскага суда Гродна па іску старшыні “Ратушы” Аляксандра Мілінкевіча.


Эўрапейскі Банк Рэканструкцыі й Разьвіцьця (ЭБРР) адкрыў праграму крэдытаваньня для індывідуальных прадпрымальнікаў зь Беларусі. Пра гэта намесьніку старшыні Беларускага Прафсаюзу Прадпрымальнікаў Леаніду Каліцене паведаміў на сустрэчы прадстаўнік ЭБРР Эміль Салю. У Менску ўпаўнаважанымі банкамі па выдачы крэдытаў зьяўляюцца Менскгазпрамбанк і Пріорбанк.Адрозьненьне дадзенай праграмы ЭБРР ад папярэдніх у тым, што яна максымальна адаптаваная да мясцовых умоваў дзейнасьці і дазваляе без асаблівых цяжкасьцяў атрымаць крэдыт любому індывідуальнаму прадпрымальніку.


З 1 сакавіка ў Мінcку пачынаюць працу курсы па падрыхтоўцы студэнтаў да паступлення ў нямецкія універсітэты, арганізаваныя кампаніяй Termina VES.

Курсы будуць рыхтаваць да паступлення на гуманітарныя і тэхнічныя спецыяльнасці. Праграма заняткаў узгодненая з выкладчыкамі і прафесарамі нямецкіх ВНУ.

Пасля чатырох месяцаў заняткаў у Беларусі, студэнты і выкладчыкі накіруюцца ў Германію. Такая паездка арганізуецца дзеля таго, каб студэнты маглі пагутарцыь з нямецкімім выкладчыкамі, студэнтамі, даведацца пра універсітэт, пажыць некалькі дзён у кампусе – г. зн. на практыыцы ацаніць умовы вучобы ў Германіі.

Пасля вяртання ў Беларусь курсы працягнуцца яшчэ два-тры месяцы ў залежнасці ад паспяховасці студэнтаў. Далей, па выніках тэставання, будзе вырашана, ці можа студэнт накіроўвацца для паступлення ва універсітэт Германіі.

Дадатковая інфармацыя: .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript), (017) 223-77-11, 211-07-17, 21-07-22, г. Мінск, вул. Заслаўская, 15.


“Кніга без межаў” – выстава пад такой назвай адкрыецца 14 лютага адным з залаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук. Экспазіцыя складаецца з некалькіх раздзелаў: перыядычныя выданні, якія расылаюцца па сетцы Міжнароданга кнігаабмену (МКА), беларускія перыядычныя выданні, навінкі беларускіх выдавецтваў, шматтомныя выданні з інфармацяй аб абанентах і іншае. На думку арганізатараў выставы, Аддзела міжнародных сувязей ЦНБ НАН Беларусі, Польскага інстытута пры ўдзеле Амбасады Польшчы ў Беларусі і шэрагу беларускіх выдавецтваў, мерапрыемства павінна паказаць магчымасці міжнароднага кнігаабмену і прыцягнуць увагу усіх зацікаўленых ў міжнародным кніжным супрацоўніцтве

Удзельнікі выставы змогуць пазнаёміцца з вялікім раздзелам польскай навуковай літаратуры, прысвечаных досведу польскіх эканамічных рэформаў апошніх гадоў.

У цырымоніі адкрыцця выставы прымуць узел Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі сп.Тадэвуш Паўляк, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску сп. Цэзарый Карпінскі, супрацоўнікі беларускіх выдаведстваў і іншыя афіцыйныя асобы.

Адкрыццё выставы адбудзецца 14 лютага 2003 года а 15 гадзіне ў выставачным зале Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15). Уваход вольны.


Нямецкая амбасада ў Беларусі супольна з Нямецкай службай акадэмічных абменаў і Фондам імя Роберта Боша выдалі брашуру “10 гадоў нямецка-беларускім дачыненням”.

Аўтары і ўкладальнікі брашуры засяроджваюць увагу на дасягненьнях нямецка-беларускага супрацоўніцтва ў сферы палітыкі, эканомікі, культуры, адукацыі, навукі, грамадзянскай супольнасьці. У аснову кнігі лягла інфармацыя, сабраная падчас непасрэдных кантактаў нямецкіх грамадзянаў з беларускімі чыноўнікамі ды сябрамі палітычных, грамадзкіх, дабрачынных арганізацыяў. Не засталіся па-за ўвагай і інтэрнэт-публікацыі. На старонках брашуры згадваюцца многія НДА, прыводзяцца супрацоўніцтва ў сферы гуманітарнай дапамогі і студэнцкага абмену.

У развіццё праекту “10 гадоў нямецка-беларускім дачыненням” ягоныя аўтары плануюць бліжэйшым часам выдаць больш грунтоўны твор “Адкрыйма Беларусь для немцаў”. У кнізе больш за 60 навукоўцаў распавядуць аб Беларусі і дзейнасці немцаў у ёй.

Алесь Асіпцоў

« Первая  <  47 48 49 50 51 >
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...