BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Іўеўскай мячэці – старэйшай у Беларусі – споўнілася 220 год. Мячэць была пабудавана ў 1782 годзе на ахвяраванні тагачаснай уладальніцы мястэчка Эльвіры Замойскай. Як распавядае імам татарскай абшчыны Сулейман Байрашэўскі, зараз пры мячэці дзейнічае школа, дзе дзеці вывучаюць арабскую мову у межах, неабходных для чытання Карана і малітваў. Тут часам выкладаюць прадстаўнікі ісламскіх краін Усходу, якія навучаюцца ў беларускіх ВНУ.

У Гродзенскай вобласці, дзе кампактна пражывае большая частка беларускіх мусульман, дзейнічаюць таксама мячэці ў Слоніме, Навагрудку і ў вёсцы Лоўчыцы Навагрудскага раёна. Па словах імама Байрашэўскага, іх рэгулярна наведвае больш тысячы чалавек, што спавядаюць іслам.


13 снежня ў Воршы арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” і “Маладыя сацыял-дэмакраты” правялі пікет у абарону правоў грамадзян на годнае жыццё. Пiкетоўшчыкi выступалi з лозунгамi: "Дзе абяцаная зарплата ў 100 даляраў?", "Чаму ў Воршы заробак 80000, а ў Мiнску - 280000 рублёў?", "Сацыял-дэмакраты - за годнае жыцце!". Узгадалі і Карла Маркса: "Дзяржава, у якой настаўнiк атрымлiвае менш за палiцэйскага, не можа не лiчыцца палiцэйскай."



У Аршанскай цэнтральнай раённай бальніцы, якая знаходзіцца ў горадзе Барань (Аршанскі раён, Віцебская вобласць) і абслугоўвае каля 52 тысяч чалавек, адбылося скарачэнне на 20 ложкаў у тэрапеўтычным аддзяленні. Акрамя гэтага, скасавана 17 ставак за кошт вакансій і працуючых пенсіянераў, галоўным чынам, адміністратыўна-гаспадарчай службы.

Згодна загада Віцебскага аблздраўаддзела да канца 2002 года ў медыцынскіх установах Віцебскай вобласці трэба скараціць 510 пасад і 1730 ложкаў з нагоды іх недагружанасці. Як растлумачыў галоўны ўрач Аршанскай ЦРБ Уладзімір Плыткевіч, колькасць ўрачоў і ложкаў залежыць ад колькасці насельніцтва, а толькі ў Аршанскім раёне кожны год насельнецтва памяншаецца на 800 чалавек. Нягледзячы на загад аб скарчэнні, у бальніцы востра не хапае педыятараў, хірургаў, анестэзіёлагаў. Выпускнікі медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў не едуць не толькі ў гэта маленькае мястэчка, але і ў Воршу. У гэтым годзе ЦРБ не папоўніцца ніводным новым ўрачом.


18-га лютага ў Мінску адбудзецца адкрыццё фестывалю дакументальнага кіно “Адзін свет”, які ладзіцца фундацыямі Peaple in Need, Czech TV Foundation і грамадскім аб'яднаннем “Сфэра”. У праграме фестывалю – 11 фільмаў, прысвечаных змаганню за свабоду і правы чалавека ў розных краінах свету. Удзел у фестывалі прымае беларускі фільм “Дарога на Курапаты”. Прагляд фільмаў адбудзецца 18 лютага па адрасу: Мінск, вул. Варвашэні, 8. Пачатак у 18 гадзін.

У праграме фестывалю – фільмы

“Тыбет – страчаныя людзі” (Чэхія). Фільм аб тым, як у сябе на радзіме людзі не з'яўляюцца гаспадарамі. У ўзахопленым Кітаем напрыканцы Другой сусветнай вайны Тыбеце зараз большасць насельніцтва складаюць кітайцы. На працягу 50-60 гадоў было знішчана дзесьці 1,2 млн тыбетцаў.

“Чалавечыя парэшткі” (ЗША, Данія) Фільм з'яўляецца адной са спроб прааналізаваць агульнасць рысаў характара буйнейшых дыктатараў 20-га стагоддзя Гітлер, Сталін, Мусаліні, Франка, Мао Дзе Дун. Практыкуючы псіхатэрапеўт даследуе залежнасць палітыкі ад унутранага жыцця палітыкаў.

“Дэльта форс” (Вялікабрытанія, Жэнеўская міжнародную тэлевізійная узнагарода 1996г.) Гісторыя нігерыйскага пісьменніка Кэна Саро–Вівы, які ў 1995 годзе быў прыгавораны да смяротнага пакарння за сваю грамадскую дзейнасць па абароне экалагічных правоў суграмадзянаў.

“Як увайду ў якісьці дом” (Чэхія) Фільм аб дзейнасці міжнароднай арганізацыі “Лекары без межаў” ў краінах “трэцяга свету”.

“Аўганістан, Зямля маёй крыві” (Чэхія) Стужка пра Аўганістан пасля кампаніі супраць сеткі Аль–Каіды. Гіторыя супрацьстаяння розных сілаў у Аўганістане: талібаў, паўночнай апазіцыі, савецкай арміі.

“Прыгоды абаронцаў вясёлкі” (Чэхія) Палемічны фільм аб дзейнасці і метадах вядзення барацбы экалагічнага руху Greenpeace. З выкарыстаннем архівы араганізацыі..

“Кожны дзень, калі раскрыеце газету” (Чэхія) Гісторыю правабарончага руху і дзейнасць Amnesty International. З выкарыстаннем кінаархіву арганізацыі.

“Калок №12 –– Косава” (Чэхія) Дакументальныя сведчанні масавых знішчэння югаслаўскай арміяй і паліцыяй албанскага насельніцтва Косава ў 1999 годзе.

“Мая краіна” (Югаславія) Сербія 1999: ідзе вайна, але паводле афіцыйных уладаў, жыццё ў краіне бязбеднае і бесклапотнае. Ці так гэта?

“Галасы з выспы свабоды” (Чэхія). Гісторыя вязняў камуністычнага рэжыму на Кубе.

“Дарога на Курапаты” (Беларусь).


Прадстаўнікі шэрага беларускіх грамадскіх аб'яднанняў прынялі “Дэкларацыю бачання развіцця грамадскіх аб'яднанняў Беларусі на бліжэйшыя пяць год”. Яны таксама звярнуліся да сваіх калегаў з заклікам падтрымаць дэкларацыю. Як мяркуецца, выкананне палажэнняў дэкларацыі забяспечыць большую кансалідацыю НДА, прасоўванне інтарэсаў “трэцяга сектара” Беларусі ў дзяржаўных і міжнародных структурах, а таксама ўмацаванне грамадзянскай супольнасці ў краіне.

Сярод тых, хто падпісаў дэкларацыю, - Ірына Белая (“Нэкст Стоп – Нью Лайф”), Міраслаў Кобаса (“Фонд імя Льва Сапегі”), Іна Кулей (фонд “Наша вежа”), Таццяна Процька, Алег Гулак (ГА “Беларускі Хельсінскі камітэт”), Алена Танкачова (ГА “Незалежнае таварыства прававых даследаванняў”) і іншыя.

Дэкларацыя адкрытая для падпісання, таму любая арганізацыя, што падзяляе яе палажэнні, можа далучыца да пералічаных вышэй НДА. Арганізатары абавязуюцца апублікаваць канчатковы тэкст дэкларацыі і спіс арганізацый, што яе падтрымалі, у беларускіх СМІ і спецыялізаваных выданнях міжнародных арганізацый.

Атрымаць дадатковую інфармацыю і тэкст дэкларацыі можна праз e-mail: .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript) або паштовы адрас: Мінск, 220028, а/с 102.

« Первая  <  48 49 50 51 >
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...