BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

На Лукашэнку пададзены скаргі ў суд

Главная страницаНовости  Тема дня 

Вярхоўны суд Беларусі перадаў у Ленінскі раённы суд Мінска шэсць скаргаў грамадзянаў на А. Лукашэнку, Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Ленінскі раённы суд мусіць вырашыць пытанне аб узбуджэнні справы па скаргах шасці грамадзянаў і сябраў створанай ініцыятывы “Беларуская салідарнасць”, якія просяць суд прызнаць несапраўднай дамову аб стварэнні саюзнай дзяржавы паміж Беларуссю і Расіей (ад 8 снежня 1999) і прызнаць, што дамова карэнным чынам змяняе ўмовы іх жыцця, ўціскае і парушае іх канстытуцыйныя правы.

На думку заяўнікаў, прынятая саюзная дамова парушае іх правы як грамадзянаў: іх сынам узнікла пагроза стаць удзельнікамі расійскіх войнаў і “лакальных гарачых” канфліктаў. Акрамя таго, на думку заяўнікаў, дамова ставіць пад пагрозу маёмасць беларусаў, паколькі паводле яе яны на тэрыторыі Беларусі не маюць перавагі перад грамадзянамі Расіі.

Адначасова ўсе заяўнікі падалі ліст у Канстытуцыйны суд, дзе паведамляюць аб сваіх скаргах і просяць Канстытуцыйны суд узбудзіць справу па неадпаведнасці прынятай саюзнай дамовы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

"Мы як грамадзяне адчуваем рэальную небяспеку для нашых сыноў быць накіраванымі ў расійскае войска. Акрамя гэтага, ад нас хаваецца гэтая інфармацыя”, - заявіў адзін з сябраў ініцыятывы Сяргей Папкоў.

Перадача справы ў раённы суд азначае яе замаруджванне, паколькі па яе рашэнне патрэбна звяртацца ў Канстытуцыйны суд. Заяўнікі лічаць, што гэта робіцца дзеля зацягвання справы, але яны маюць намер “прайсці ўсе судовыя інстанцыі і, калі спатрэбіцца, звяртацца ўм іжнародныя”.

Паралельна сябры ініцыятывы пачалі кампанію збору подпісаў “трэціх асобаў” пад зваротам у Вярхоўны суд з тымі ж патрабаваннямі, што і ў вышэйназваных заявах. Падача іскаў каштуе кожнаму грамадзяніну 70 тыс. рублёў, а паставіўшы свой подпіс, кожны можа далучыцца да справы.

На думку сябраў ініцыятывы, менавіта зараз, у сувязі са стварэннем Канстытуцыйнага акту, узнікла небяспека рэалізацыі саюзнай дамовы, і таму “усё беларускае грамадства павінна пачаць сур'ёзную справу па непрызнанні дамовы 1999 года” (С. Папкоў).
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...