BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Новая дырэктарка ў ліцэі

Главная страницаНовости  Общество 

28 траўня загадам Міністэрства адукацыі на месца дырэктара Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа прызначана супрацоўніца міністэрства адукацыі сп. Шчарбачэвіч. Уладзімір Колас, які фактычна выконваў абавязкі дырэктара, фармальна займаючы пасаду намесніка дырэктара, будз вымушаны пакінуць ліцэй. Для навучэнцаў і бацькоў прызначэнне новай дырэктаркі роўназначнае закрыццю ліцэя. 28 траўня адбылася сустрэча выкладчыкаў і адміністрцыі з новым дырэктарам. Бацькі і ліцэісты прынялі зварот да дырэктаркі з просьбай добраахвотна пакінуць пасаду. У адваротным выпадку яны пагражаюць рознымі захадамі, у тым ліку байкотам, пікетамі і дэманстрацыямі. У 1998 г. Ліцэй гвалтам выганялі з гістарычнага будынка на Кірава 21, Тады навучэнцы з бацькамі выйшлі на страйк, збіралі подпісы, звярталіся ва ўсе магчымыя інстанцыі. Тады грамадскі рэзананс стаўся гэткім вялікім, што справу заціхамірылі.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...