BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

«Новыя твары» ўзяліся за музей валуноў

Главная страницаНовости  Третий сектор 

Грамадская арганізацыя "Новыя твары" пачала рэалізацыю праекта "НАследиМ", мэта якога – захаванне музея валуноў у Мінску і паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў раёне. У рамках праекта плануецца правядзенне круглага стала па распрацоўцы праграмы дзеянняў па паляпшэнні і добраўпарадкаванні музея валуноў; выданне інфармацыйна-культурнага календара "Пра камень", дэманстрацыя беларускіх абрадаў, звычаяў, танцаў і песень.

У 2002 годзе "Новыя твары" ўжо правялі праект па паляпшэнні музея валуноў. Тады было праведзена сацыялагічнае апытанне, зроблены буклет пра музей, праведзена ўборка тэрыторыі парка, выстава "Знаходкі" (прадметы, знойдзеныя падчас прыборкі парку). Увесь час дзейнасці праекту "Новыя твары" актыўна ўзаемадзейнічалі з адміністрацыяй, зеленхозам і школамі Першамайскага раёна. Праект рэалізуецца пры падтрымцы «ISAR, Inc.» у рамках праграмы "Умацаванне пазіцый грамадскіх арганізацый РБ ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў" пры фінансавай падтрымцы Фонда Еўразія. Дадтковая інфармацыя: .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript), newfaces-belarus.org, тэл. 284 73 65.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...