BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Беларускі цэнтр у Познані

Главная страницаНовости  Третий сектор 

Паўстаў новы беларускі асяродак у Польшчы – "Беларускі Культурна-Асветніцкі Цэнтр у Познані" Гэта няўрадавая, зарэгістраваная, згодна з юрыдычным правам Польшчы, арганізацыя, якая аб'ядноўвае беларускі студэнцкі асяродак (прыблізна сорак беларусаў і палякаў) у Познані. Мэты арганізацыі – заахвочванне студэнтаў да працы на карысць развіцця дэмакратыі ў Беларусі, пашырэнне беларускай культуры, мовы і ведаў аб Беларусі ў акадэмічным асяроддзі Познані, сярод палякаў і замежнікаў, прамоўшэн Беларусі ў Еўропе і дэмакратычным свеце, a таксама стварэнне будучых добра адукаваных эліт Беларусі. "Беларускі Цэнтр" запрашае да супрацоўніц-тва людзей і арганізацыі, якія зацікаўленыя ў развіцці і пашырэнні нашай культуры, у пабудове дэмакратычнага і вольнага грамадства Беларусі, а таксама ў супрацоўніцтве беларускага замежжа на карысць спадчыны і будучыні нашага народу. Цэнтр будзе рады далучыцца да супольных праектаў, якія адпавядаюць статуту арганізацыі. Будзе супрацоўнічаць і дапамагац! ь арганізацыям, якія займаюцца падобнай дзейнасцю.

Віталь Воранаў, бюлетэнь "Беларусы ў свеце"
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...