BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Пабольш бы судоў!

Главная страницаНовости  Тема дня 

Вырашаць прэтэнзіі да Міністэрства юстыцыі ў судзе заклікаў прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый начальнік упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Мінюста Міхаіл Сухінін на грамадскіх слуханнях, якія прайшлі 26 траўня ў Мінску.

Слуханні былі ініцыяваныя грамадскай ініцыятывай “Наша салідарнасць”, нагодай для іх стала амаль адначасовае прад'яўленне іскаў чатыром грамадскім арганізацыям – “Варуце”, МХСС, “Ратушы” і “Грамадзянскім ініцыятывам”. Сухінін заявіў, што адначасовасць пададзеных іскаў – гэта просты збег абставінаў, а права на асацыяцыі ў нашай краіне выконваецца.

Ніводзін з сябраў Рэспубліканскай камісіі па рэгістрацыі і перарэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў, якія былі запрошаныя, на слуханні не з'явіўся.

Старшыня Незалежнага таварыства прававых даследаваннняў Алена Танкачова заўважыла, што менавіта дзейнасць Камісіі выклікае асаблівыя скаргі, паколькі якраз па яе віне часцей за ўсё і зацягваецца рэгістрацыя арганізацый. Камісія збіраецца на свае паседжанні несістэмна, а яе сябры, якімі з'яўляюцца дзяржаўныя служачыя высокага рангу, ухіляюцца ад прадстаўлення камісіі ў судзе.

Шматлікія прадстаўнікі праваабарончых НДА і юрысты іншых аб'яднанняў паўдзельнічалі ў дыскусіі аб праблемах рэгістрацыі, перарэгістрацыі і кантроля за дзейнасцю НДА. Найбольшыя праблемы выклікае парадак рэгістрацыі НДА: паводзе выступоўцаў, часта сам Мінюст не вытрымлівае заканадаўства і тэрміны рэгістрацыі зацягваюцца на неабмежаваны час (паводле заканадаўства, НДА мусіць быць зарэгістравана на працягу месяца).
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...