BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Хартыя: свой погляд на сітуацыю ў Беларусі

Главная страницаНовости  Общество 

“Маштабы рэпрэсій супраць дырэктарскага корпуса, якія адбываюцца ў нашай краіне, можна параўнаць толькі з кампаніей сталінскіх рэпрэсіяў 1937 года. Ідзе знішчэнне найбольш здольнай групы, цэлага слоя, які б мог дапамагчы рэспубліцы выйсці з гэтага стану – натуральна, не пры гэтай уладзе”, - заявіў міжнародны каардынатар грамадскай ініцыятывы Хартыя-97 Андрэй Саннікаў. Па інфармацыі Хартыі, 8500 людзей, што сядзяць зараз у турмах, - гэта прадпрымальнікі і дырэктары прадпрыемстваў. Менавіта знішчэнне гаспадарчай эліты краіны сп. Саннікаў назваў асноўнай тэндэнцыяй у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Гэта, а таксама іншыя факты пералічваюцца ў каментарах Хартыі-97 да дакладу па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, які быў падрыхтаваны Дзяржаўным дэпартаментам ЗША. Сябра Хартыі Мікалай Халезін зазначыў таксама, што сітуацыя з правамі чалавека за 2002 год значна пагоршылася і што на гэтым фоне памылковымі выглядаюць “рэверансы АБСЕ ў бок беларускіх уладаў”.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...