BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.
Гомельская краязнаўчая арганізацыя “Талака” распачала выступы “Батлейкі” для школьнікаў і студэнтаў.

26, 27 траўня сябры “Талакі” зладзяць батлеечныя паказы. Мэта – папулярызацыя традыцыйнай нацыянальнай культуры. Бо, па словах старшыні арганізацыі Яўгена Малікава, “ Паказ батлейкі - гэта адзін са спосабаў адкрыцця для дзяцей культуры Беларусі. Людзі, якія ня ведаюць сваёй спадчыны, не могуць правесці паслядоўны шлях ад мінулага да сучаснага і будучага. І гэта прагал запаўняецца рознымі ідэалагічнымі штампамі і культурніцкімі міфамі суседніх дзяржаў”. Як даўно адзначылі сацыёлагі, пануючая ў грамадстве апалітычнасць залежыць ад узроўню самаідэнтыфікацыі насельніцтва.

Лялечны тэатр "Батлейка" з'явіўся ў Беларусі ў 16 ст. Паходзіць ад назвы горада Віфлеем (Бэтлеем). Узнікнуўшы ў коле царкоўнікаў для прапаганды хрысціянства, лялечны тэтр паступова трапіў да сялянства. З гэтага часу ён папаўняся народна-камедыйнымі, свецкімі сцэнамі. У батлеечных выступах адлюстроўваліся народныя погляды на існуючы лад.

Талакоўцы мяркуюць правесці чатыры выступы. Пад час мерапрыемства выступіць гомельскі бард Вальжына Цярэшчанка, а таксама адбудзецца конкурс па беларускай культуры.

Серыя батлеечных паказаў ладзіцца ў рамках праекту “Беларуская школа лідэраў”, арганізаванага аб'яднаннем “Школа Лідэраў” (Польшча) і Беларускай Асацыяцыяй Рэсурсавых Цэнтраў пры падтрымцы амбасадаў Вялікабрытаніі і Рэспублікі Польшча.

Юлія Сівец
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...