BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Беларусы не падрыхтаваліся да канферэнцыі аб навакольным асяроддзі

Главная страницаНовости  Общество 

Міністр прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Беларусі Лявонцій Харужык, які знаходзіцца ў Кіеве на Усееўрапейскай канферэнцыі міністраў аховы прыроды, не падпісаў ніводнага з прынятых на канферэнцыі пратаколаў.

На канферэнцыі краінамі-ўдзельніцамі былі падпісаныя пратаколы аб рэгістрах выкідаў і пераносе забруджвальнікаў, аб стратэгічнай эканамічнай ацэнцы (фактычна аб удзеле грамадскасці на прыняццё рашэнняў у сферы экалогіі) і аб грамадзянскай адказнасці і кампенсацыі ўрону, нанесенага ў выніку трансмежных прамысловых аварый.

Беларуская дэлегацыя патлумачыла сваю адмову ад падпісання пратаколаў недастатковым фінансавым забеспячэннем выканання і недахопам часу на іх абмеркаванне і ўзгадненне з усімі зацікаўленымі бакамі.

Андрэй Ганчароў
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...