BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Ратушу пакуль не ліквідуюць

Главная страницаНовости  Тема дня 

Сёння на першым паседжанні суда па ліквідацыі ГАГА “Ратуша” Гродзенскі абласны суд пастанавіў прыпыніць справу.

Суддзя Аляксандр Калеснік задаволіў хадайніцтва “Ратушы” і прыпыніў справу паводле арт. 160 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса РБ. Справа была прыпыненая да ўступлення ў законную сілу рашэння суда Ленінскага раёна Гродна па скарзе старшыні “Ратушы” Аляксандра Мілінкевіча. Разгляд скаргі кіраўніка арганізацыі на пастанову Адміністрацыі Ленінскага раёна, на падставе якой распачалася ліквідацыя арганізацыі, прызначаны на 27 мая.

Далейшы разгляд справы па ліквідацыі арганiзацыі зараз цалкам будзе залежаць ад рашэння суда Ленінскага раёна, - лічыць адвакат Мінскай калегіі адвакатаў Павал Сапелка, які абараняе “Ратушу” у судзе.

Інтарэсы “Ратушы” на судовым працэсе будзе таксама прадстаўляць юрыстка мінскага грамадскага аб'яднання “Незалежнае таварыства прававых даследванняў” Вольга Смалянка. Суддзя Аляксандар Калеснік не дапусціў у якасці грамадкіх абаронцаў аб'яднання яшчэ двух прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў. Адвакат Павал Сапелка расцаніў гэта як грубае парушэнне правоў чалавека. Па яго словах грамадскімі абаронцамі могуць быць сябры любых грамадскіх арганіцыяў.

Пра прыпыненне суда па узаемнай дамоўленасці бакоў хадайнічаў таксама прадстаўнік упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...