BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Экалагічная бяспека Еўропы абмяркоўваецца ў Кіеве

Главная страницаНовости  Тема дня 

21-23 траўня ў Кіеве (Украіна) адбудзецца 5 Усееўрапейская канферэнцыя міністраў аховы прыроды "Навакольнае асяроддзе для Еўропы". Сустрэча праводзіцца Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН (ЕЭК ААН). Агульнай тэмай канферэнцыі стала "Экалагічная бяспека як аснова для ўстойлівага развіцця". Удзел у канферэнцыі возьмуць 55 краінаў, у тым ліку афіцыйная беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі таксама прадстаўнікі грамадскіх экалагічных арганізацый. На канферэнцыі плануецца прыняць шэраг дакументаў па ўпарадкаванню мераў кантроля за навакольным асяроддзем. На канферэнцыі будзе разгледжана пытанне стратэгічнай экалагічнай ацэнкі, г.зн. ацэнкі ўплыву на навакольнае асяроддзе планаў, праграм, палітыкі і заканадаўства. У многіх краінах механізм ацэнкі планаў ужо сёння выкарыстоўваецца для таго, каб экалагічны фактар улічваўся побач з эканамічным і сацыяльным пры прыняцці рашэнняў. Прадугледжваецца прыняцце дакументаў па ўстойліваму развіццю горных рэгіёнаў, у прыватнасці, Карпацкая канвенцыя. Плануецца прыняцце пратакола аб рэгістрах выкідаў і пераносе забруджвальнікаў. Згодна з ім кожная краіна мусіць падпісаць свой рэгістр і сачыць за строгім выкананнем правілаў выдалення і ўтылізацыі шкодных, у першую чаргу хімічных, рэчываў. Пратакол аб грамадзянскай адказнасці і кампенсацыі за ўрон, нанесены ўдзеяннем трансмежных прамысловых аварый, прадугледжвае павелічэнне адказнасці прадпрыемстваў за шкоду навакольнаму асяроддзю.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...