BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Калінкавічы абараняюць у судзе права на бясплатнае харчаванне

Главная страницаНовости  Третий сектор 

Калінкавіцкае асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Грамадства і мы" (г. Калінкавічы Гомельскай вобласці) звярнулася ў Канстытуцыйны суд з заявай з просьбай адмяніць пастанову Савета Міністраў РБ № 1076 от 08.08.2002г., паводле якой 146 населеных пунктаў перастаюць карыстацца фінансавай падтрымкай з Чарнобыльскай праграмы, у тым ліку г. Калінкавічы і яшчэ 8 сельскіх населеных пунктаў раёна. Як гаворыцца ў заяве, гэта пастанова прыняат з парушэннем заканадаўства, паколькі вызначэнне статуса населеных пунктаў павінна праводзіцца не радзей як раз у пяць гадоў. У выніку гэтай пастановы жыхары Калінкавічаў пазбавіліся ільготаў і кампенсацый у адпаведнасці з арт. 25 Закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзянаў, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". У прыватнасці, у школах раёна было скасавана бясплатнае харчаванне для школьнікаў і магчымасць аздараўлення. Між тым дадатковае абследаванне экалагічнай сітуацыі ў г. Калінкавічы, праведзенае аблгідраметам 19 лістапада 2002 г., пацвердзіла перавышэнне ўтрымання цэзія-137 больш як 1Ки/км2 Даследаванні, праведзеныя Інстытутам радыяцыйнай медыцыны "Белрад" у школах горада, засведчылі значнае перавышэнне дапушчальных дозавых нагрузак у дзяцей. У верасні 2002 года, пасля прыняцця пастановы Савета міністраў, Калінкавіцкае ГА "Грамадства і мы" правяло кампанію "Здароўе дзяцей – не спосаб атрымання прыбытку", скіраваную на адмену пастановы. У адказ у горад было накіравана мноства праверак, у тым ліку праверка Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце міністраў РБ (Камчарнобыля), якая паабяцала "разабрацца". Аднак дагэтуль ніякай рэакцыі няма. Старшыня ГА "Грамадства і мы" Уладзімір Чашун лічыць, што "неабходна далей змагацца за тое, каб Калінкавічы былі ўключаны ў спіс населеных пунктаў, якія падпадаюць пад "чарнобыльскую праграму". На тэрыторыі з такім забруджваннем дзяржава абавязана клапаціцца аб сваіх грамадзянах".
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...