16 траўня ў Наваградку прайшла канфэрэнцыя, прысвечаная 750-годдзю каранацыі Міндоўга. Арганізатарамі афіцыйнай канфэрэнцыі выступілі Нацыянальная акадэмія навук разам з мясцовым краязнаўчым музэем. Галоўная тэма мерапрыемства – гісторыя Вялікага княства Літоўскага. Неафіцыйная частка святкаванняў адбудзецца 24 траўня на Замкавай гары. Сябры ГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" разам з Таварыствам філаматаў "Прамень" запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвотнікаў. Перад прысутнымі выступіць вядомы этна-гурт "Стары Ольса". Ірына Чэрняўская, "Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны".
Комментарии
Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться