BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Мінулае і сучаснасць Магілёва абмяркуюць гісторыкі

Главная страницаНовости  Общество 

Трэцяя Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць” пройдзе 22-23 мая ў памяшканні Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Арганізатарамі выступаюць музей гісторыі Магілёва і упраўленне культуры гарвыканкама. На канферэнцыі ўдзельнікі мяркуюць падсумаваць вынікі апошніх даследванняў навукоўцаў, якія займаюцца вывучэннем гісторыі і культуры краю.

Акрамя мясцовых навукоўцаў і краязнаўцаў, удзел у канферэнцыі прымуць гісторыкі з іншых рэгіёнаў Беларусі, госці з Украіны, Польшчы, Расіі, ЗША, Ізраіля. Удзельнікі канферэнцыі будуць працаваць у навуковых секцыях: “Магілёў напярэдадні і часоў Магдэбургскага права”, “Магілёў губернскі”, “Савецкі перыяд у гісторыі і культуры Магілёва”, “Сацыякультурныя асаблівасці развіцця Магілёва на мяжы стагоддзяў”. У праграме канферэнцыі – публічныя лекцыі ў Магілёўскім гарвыканкаме, МДУ імя А.Куляшова і ва універсітэце харчавання. Навуковыя паведамленні ўдзельнікаў канферэнцыі мяркуецца выдаць асобным зборнікам.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...