BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Грамадскія ініцыятывы”пад пагрозай ліквідацыі

Главная страницаНовости  Тема дня 

Гомельскаму абласному грамадскаму аб'яднанню “Грамадскія ініцыятывы” пагражае ліквідацыя. Гэта стала вядома пасля таго, як аб'яднанне атрымала 3 траўня даведку па выніках праверкі статутнай дзейнасці. Дадзены дакумент утрымлівае шэраг сцвярджэнняў аб парушэннях статута арганізацыі і заканадаўства. Як сцвярджае кіраўнік аб'яднання В. Карніенка, усе абвінавачванні камічны па свайму зместу і не маюць ніякіх фактычных доказаў. Напрыклад, “Грамадзянскія ініцыятывы” абвінавачваюцца ў навучанні не толькі сябраў аб'яднання, але і іншых грамадзянаў, “... правядзенні агітацыйна –масавай работы сярод насельніцтва”, скажэнні (пры гэтым не ўказваецца як) сваёй назвы. Менавіта 3 траўня ў прыёмную міністра юстыцыі сп. Галаванава быў перададзены зварот, падпісаны шаснаццацю арганізацыямі - сябрамі ініцыятывы “Наша Салідарнасць” з патрабаваннем адклікаць з судоў іскі аб ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў “Ратуша”, “Маладзёжны Хрысьціянска-сацыяльны саюз”, “Варута”.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...