BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Завяршыўся літаратурны конкурс імя Наталлі Арсенневай

Главная страницаНовости  Общество 

Фінал літаратурнага конкурсу імя Наталлі Арсенневай, абвешчанага на пачатку 2003 года, прайшоў у Мінску 1-4 траўня. Арганізатарам мерапрыемства выступіла РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр” пры інфарамацыйнай падтрымцы некаторых беларускіх СМІ.

На працягу чатырох дзён для фіналістаў ладзіліся сустрэчы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, вядучымі мовазнаўцамі, літаратурнымі крытыкамі. З парадамі і пажаданнямі да маладых творцаў звярнуліся Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Васіль Сёмуха. Выдавец Ігар Логвінаў распавёў, што на сённяшні дзень неабходна, каб выдаць уласную кнігу. Мовазнаўцы Пётр Садоўскі, Юрась Бушлякоў, Зміцер Саўка і Валянціна Сіўковіч пазнаёмілі з асаблівасцямі беларускага правапісу і маўлення. Свае поглядамі на стан сучаснай інтэлектуальнай культуры падзяліліся кандыдат філалагічных навук Пятро Васючэнка, музычны крытык Юлія Андрэева, перакладчык Лявон Баршчэўскі, выкладчык Беларускага ліцэю імя Якуба Коласа Ўладзімір Емельянчык.

Сярод фіналістаў конкурсу і сябраў журы былі агучаны і абмеркаваныя творы пісьменнікаў- пачаткоўцаў. Пад час паэтычнага турніру, які прайшоў у межах выніковага семінару, маладыя літаратары паспрабавалі сябе ў паэтычным перакладзе, складанні эпіграмы, прысвячэння, санета.

Выніковы чатырохдзённы семінар завершыўся вечарынай-кабарэ, дзе фіналісты выступілі са сваімі лепшымі творамі. Удзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны кнігамі, дыскамі і ганаровымі граматамі. Музычным падарункам для маладых літаратараў стала выступленне барда Віктара Шалкевіча.

Кацярына Марголь
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...