BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Алесь Мілінкеівiч: “Я ня веру ў ізаляцыю”

Главная страницаНовости  Тема дня 

У Осла (Нарвэгія) 30 лістапада адбылася міжнародная канфэрэнцыя “Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году”. Удзел у ёй зь беларускага боку прынялі вядомыя грамадзкія і палітычныя дзеячы. Сярод іх знаходзіўся і Алесь Мілінкевіч, старшыня гарадзенскага грамадзкага аб'яднаньня “Ратуша”. Сваімі ўражаньнямі ад сустрэчаў у Нарвэгіі ён падзяліўся з BARCNEWS. BARCNEWS: Сп. Мілінкевіч, якая была мэта візыту беларускай дэлегацыі ў сталіцу Нарвэгіі і якія яго вынікі?

А. Мілінкевіч: “У большасьці заходніх краінаў пэўны працэнт зь бюджэту ідзе на падтрымку разьвіваючыхся краінаў. Што тычыцца Нарвэгіі, дык яна працуе ў Афрыцы, у Азіі. І зараз Нарвэжскі Гэльсынскі камітэт (адзін з арганізатараў канфэрэнцыі- рэд.) спрабуе зацікаваіць нарвэжцаў Беларусьсю. Справа ў тым, што ў іх пэўная частка бюджэту ідзе на такю падтрымку, але ўлічваючы, што гэта краіна багатая, то гэта даволі вялікая сума. Нават калі б частка гэтых фінансаў пайшла на Беларусь, то была б карысьць. І сустрэчы, якія адбыліся ў парлямэнце і Міністэрстве замежных справаў, засьведчылі, што на 2002 год Беларусь, верагодней за ўсё, будзе ўключаная ў лік краін, дзе Нарвэгія падтрымлівае грамдзянскую супольнасьць. Гэта ужо другая сустрэча у бягучым годзе, першая адбылася ў траўні. Нарвэжцы проста вывучаюць сытуацыю, і тады прымаюць рашэньне.Стаўленьне ж Эўропы да поствыбарчай сытуацыі ў Беларусі, на мой погляд, вельмі трапна агучылі ў парлямэнце Нарвэгіі. Ключавое слова ў гэтым стаўленьні - “надакучыла” і “стомленасьць”. Яны стомленыя гэтай сітуацыі і ім надакучыла безвыніковасьць. Ім відавочна, што блякада і ізаляцыя Беларусі ня дала вынікаў, што на большасьць людзей гэта паўзьдзейнічала б, а на Лукашэнку ня ўзьдзейнічае нічым. Паколькі яны поўныя прагматыкаі, то разумеюць, што працягваць блякаду няма сэнсу і трэба спрабаваць ладзіць кантакты. І ўсе пытаньні, усе дыскусіі на сустрэчы ў Нарвэгіі былі засяроджаныя менавіта на гэтым – як ладзіць кантакты. Што гэта мае быць: ці гэта цалкам адчыненыя дзьверы, поўнае прызнаньне, што наўрадці адбудзецца; ці гэта паўадчыненыя дзьверы, без прызнаньня, але са спробай далучаць да пэўных сустрэчаў у Эўропе, каб прывабіць беларускія ўлады цікавасьцю супрацоўніцтва. І, магчыма, усе схіляюцца да таго, каб увесь час ставіць умовы, і калі Лукашэнка робіць крок, то і Эўропа робіць крок-два насустрач. Я ня веру ў ізаляцыю, гледзячы на тое, як сябе паводзілі эўрапейскія экспэрты. Нават калі Амэрыка пойдзе на ізаляцыю, думаю, Эўропа прыадчыненыя дзьверы пакіне. І гэта ўзгодненая Эўрапейская пазыцыя, а не толькі жаданьне Нарвэгіі. Адчуваецца, што беларускае пытаньне абмяркоўваецца”.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...