BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Эўропа нас пачуе. Ці зразумее?

Главная страницаНовости  Политика 

Беларусь падтрымлівае намаганьні краінаў-удзельніцаў АБСЭ па супрацьдзеяньні міжнароднаму тэрарызму. Такую пазыцыю афіцыйных беларускіх уладаў мяркуе выказаць Міхаіл Хвастоў на 9-ай сустрэчы Рады міністраў замежных справаў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (РМЗС АБСЭ), што пройдзе 3-4 сьнежня ў Бухарэсьце (Румынія). (Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе створаная ў 1975 годзе і аб'ядноўвае 55 краін-удзельніц. Рэспубліка Беларусь зьяўляецца сябрам АБСЭ з 1992 году.)

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі зьбіраецца выказаць зацікаўленасьць Беларусі ў дзейнасьці АБСЭ, у якой, па словах прэс-сакратара МЗС Паўла Латушкі, "павінны быць выпраўлены функцыянальны і геаграфічны дысбалянс”. Плянуецца, што Беларусь выступіць з ініцыятывай стварэньня камітэту, які б займаўся праблемамі эканомікі і экалёгіі. У Бухарэсьце адбудзецца і шэраг двухбаковых перамоваў міністра замежных справаў Беларусі са сваімі калегамі і кіраўніцтвам АБСЭ. У прыватнасьці, заплянаваныя сустрэчы Міхаіла Хвастова зь міністрам замежных справаў Латвіі Індулісам Берзіньшам, старшынёй Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Адрыянам Севярынам і прадстаўніком АБСЭ па свабодзе СМІ Фраймутам Дувэ.

Плянуецца, што асноўная ўвага ўдзельнікаў сустрэчы будзе засяроджаная на пытаньнях барацьбы з тэрарызмам і рэформе АБСЭ. Чакаецца, што міністры прымуць спэцыяльную заяву і плян дзеяньняў АБСЭ ў барацьбе з тэрарызмам, а таксама заяву аб рэформе арганізацыі.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...