BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Сьвяткаваньне пад мостам  вэрсыя для друку

Главная страницаНовости  Культура 

28 лістапада а 9 гадзіне вечару ў Менску пад мостам, што каля парку Горкага, адбыўся канцэрт гурта “Drum Ecstasy”. Музыкі мірна ігралі на трох барабанных устаноўках і бас-гітары, каля 70 іх прыхільнікаў слухалі і тут жа пад мостам палілі вогнішча. Канцэрт, прымеркаваны да чарговай гадавіны стварэньня арт-клюбу “Беларускі клімат”, доўжыўся толькі паўгадзіны. У 21.30 зьявілася міліцэйская машына. Міліцыянты доўга не маглі зразумець, што адбываецца і на ўсякі выпадак затрымалі маладую слухачку-англічанку, але ў хуткім часе адпусьцілі. Музыкі, папярэджаныя па мабільных тэлефонах аб набліжэньні міліцыі, склалі інструмэнты і зьехалі ў бар-клюб “28” (вул. Чкалава), дзе пасьпяхова адыгралі канцэрт.

Арт-клюб “Беларускі клімат”, угодкам якога была прысьвечаная вечарына ў бар-клюбе “28”, утварыўся ў 1987 годзе і на працягу даволі даўгага часу існаваў амаль падпольна. Клюб аб'ядноўвае музыкаў, арт-фатографаў, мастакоў і, па словах аднога са стваральнікаў, “проста прыбалдзеўшых”. За час існаваньня клюбу яго сябрамі было наладжана безьліч выставаў (інсталяцыі, артфота, жывапісу), матэрыялы якіх папоўнілі зборы многіх эўрапейскіх калекцыянэраў, а таксама канцэртаў, пэрфомансаў, хэпінінгаў, некалькі вялікіх праектаў, у выніку аднаго зь якіх і зьявіўся ў 1988 годзе гурт “Drum Ecstasy”. Як патлумачыў кіраўнік гурта Філ (Філіп Чмыр), “менавіта ўвосень, калі ўсталёўваецца такое брыдкае надвор'е, быў створаны арт-клюб “Беларускі клімат”. Недзе праз год, у гэты ж брыдкі час адбыўся першы канцэрт нашага гурта. З таго часу кожны лістапад мы абавязкова ладзім канцэрт, сьвяткуючы ўгодкі клюбу і свае ўласныя.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...