BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Затрыманы былы начальнік Беларускай чыгункі

Главная страницаНовости  Политика 

28 лістапада ў Менску затрыманы былы начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімер Рахманько. Нагадаем, што крымінальная справа на яго была заведзеная Генэральным пракурорам Беларусі Віктарам Шэйманам на мінулым тыдні. А 22 лістапада зьявіўся ўказ № 701 Аляксандра Лукашэнкі, якім Рахманько быў звольнены з пасады начальніка чыгункі з фармулёўкай “за злоўжываньне службовым становішчам”. Уладзімер Рахманько ў свой час быў прызначаны прэзыдэнтам у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, таму, паколькі мае статус недатыкальнасьці, ён ня быў арыштаваны.

Але 28 лістапада зьявілася інфармацыя аб ягоным затрыманьні проста на вуліцы, калі сп. Рахманько ішоў на сустрэчу з польскімі калегамі. Між тым ніякіх дакумэнтаў у Савет Рэспублікі з пракуратуры аб пазбаўленьні яго недатыкальнасьці не паступала. Афіцыйныя асобы пакуль ніяк не пракамэнтавалі гэтую падзею.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...