BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Ударым бубнамі па нэанацыстах

Главная страницаНовости  Культура 

Рок-вечарына “Аптымізацыя”, што прайшла ў Жодзіне напрыканцы мінулага тыдня, была адзначаная канфліктам з барысаўскімі нэанацыстамі. Акцыя ў клюбе “Вулкан” стала заключным канцэртам у рамках рэгіянальнага туру з удзелам гуртоў зь Менску й Жодзіна: "PSYCHOS", "DEGRADACIYA", "NOTHING TO LOSE", "METRO". Антыфашыстоўская скіраванасьць хлопцаў з гурта "NOTHING TO LOSE", якія распачалі вечарыну, была вельмі дарэчы. Трошкі пазьней, пад час выступу рок-каманды "DEGRADACIYA", яе бубнач ня здолеў справіцца з уласнымі эмоцыямі ды ўшчэнт разьбіў устаноўку, раскідаў яе пад нагамі «брытагаловых» і дэманстратыўна выйшоў з залі. Гэткім чынам быў выказаны пратэст барысаўскім нэанацыстам, што скакалі насупраць музыкаў з выцягнутымі рукамі, выстраіўшыся шыхтом перад эстрадаю. Пасьля гэткага дэмаршу «брытагаловым» прыйшлося замаскіравацца ў натоўпе рокераў. Але музыкі з "DEGRADACIYA" страцілі права на выступ.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...