BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Судзяць журналістаў “Пагоні”

Главная страницаНовости  Политика 

Судзьдзя Ленінскага раёну Дземчанка адклаў на панядзелак вынясеньне прысуду па справе журналіста газэты “Пагоня” Анджэя Пісальніка. Сп. Пісальніка абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце ў падтрымку “Пагоні”, які адбыўся 19 лістапада.

У часе допыту судзьдзёй журналіста, апошні паведаміў, што на самой справе ён ня ўдзельнічаў у пікеце, а праводзіў маркетынгавае дасьледаваньне на мэтазгоднасьць заснаваньня новай газэты. Нагадаем, што пад час акцыі журналіст прапаноўваў мінакам туалетную паперу, маўляў, гэта “ідэальная газэта для ідэальнага беларуса” і яна можа аб'яднаць нацыю, таму што не патрабуе веданьня моваў ці ўвогуле нейкіх ведаў. 26 лістапада рашэньне па справе Анджэя Пісальніка ўсё ж будзе вынесенае. Журналісту пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 мінімальных заробкаў, адміністрацыйны арышт да 15 сутак або папярэджаньне.

Cёньня, 22 лістапада, таксама разглядалася адміністрацыйная справа адносна Паўла Мажэйкі - другога журналіста “Пагоні”, - які прымаў удзел у памянёнай вышэй акцыі. Аднак і ў гэтым выпадку судзьдзя вырашыў перанесьці вынясеньне прысуду на наступны панядзелак. Па словах самога журналіста, у адносінах да яго ня выключаны і адміністрацыйны арышт. Такую выснову сп. Мажэйка зрабіў з пачутай размовы паміж судзьдзёй і міліцыянтым, які прасіў, каб у часе вынясеньня прысуду ў залі прысутнічаў канвой. Павал Мажэйка распавёў, што судзьдзя паводзіў сябе нястрымана і нават заявіў, што журналіст спэцыяльна праводзіў пікет, каб займець пэўны аўтарытэт і зьехаць за межы краіны.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...