BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Чароўная выстава

Главная страницаНовости  Культура 

«Лялечныя хронікі» - так называецца калядная выстава, што адкрыецца 4 сьнежня ў Музэі сучаснага

выяўленчага мастацтва. Як мяркуюць арганізатары, гэта будзе самая «чароўная» выстава 2001 году. На ёй будуць прадстаўленыя ўнікальныя калекцыйныя лялькі майстроў Ганны Балаш, Алены і Мікалая Байрачных і Марыны Капілавай. Наведвальнікі змогуць убачыць таксама цыкл кампазыцый фатаграфічнага таварыства вядомага фотамастака Андрэя Шчукіна. Прадстаўленыя на выставе працы ствараліся групай прафесыяналаў і аднадумцаў, у здымках прымалі ўдзел мадэлі агенцтва «Тамара», кампутарныя дызайнеры, грымёры і візажысты. У дзень адкрыцьця экспазіцыі наведвальнікі музэя змогуць убачыць відэафільмы аб аўтарах працаў, створаныя спн. З. Катовіч, вядомай гледачам тэлеканала СТВ па арыгінальных сюжэтах праграмы «Хто я?». На думку арганізатараў выставы, «хронікі» - гэта ня толькі імправізацыя творцаў лялечнага жыцьця. Гэта яшчэ і адкрытае прызнаньне мастакоў у тым, што яны «хранічна хворыя», бо працягваюць гуляцца ў лялькі і ў дарослым жыцьці. «Безнадзейна дарослыя, мы працягваем свае, калісьці даўно пачатыя гульні, усьвядоміўшы, што проста не магчыма бязь іх абысьціся, не здымаць іх, не маляваць, не насяляць сваімі героямі».
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...