BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

БГК супраць фінансаваньня праваслаўнай царквы дзяржавай

Главная страницаНовости  Политика 

Беларускі Гельсынскі камітэт (БГК) выступіў з заявай, у якой асудзіў закладзенае ў бюджэт Беларусі на 2002 год фінансаваньне Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы. На думку заяўнікаў, гэта парушае заканадаўства краіны, паколькі артыкул 16 Канстытуцыі абумоўлівае роўнасьць усіх рэлігіяў і веравызнаньняў. Таксама БГК лічыць парушаным артыкул 7 закону “Аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацый”, у якім сьцьвярджаецца, што дзяржава ня ўмешваецца ў дзейнасьць рэлігійных арганізацыяў, не фінансуе іх дзейнасьць, а рэлігійныя арганізацыі не выконваюць дзяржаўных функцыяў.

“Беларускі Гельсынскі камітэт лічыць, што... выдзяленьне Расейскай праваслаўнай царквы, як той, што атрымоўвае фінансавую падтрымку дзяржавы, можа выклікаць парушэньне канфэсійнай раўнавагі ў Рэспубліцы Беларусь,” – гаворыцца ў заяве.

БГК зьвярнуўся да парляманту і прэзыдэнта з просьбай прыняць меры да прывядзеньня бюджэту ў адпаведнасьць зь дзеючым заканадаўствам.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...