BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Ватыкан узнагародзіў сястру Адрыяну

Главная страницаНовости  Культура 

Як паведамляе газэта “Курьер Витебский”, сястру Адрыяну (касьцёл сьвятога Іосіфа ў Воршы) узнагародзілі залатым медалём Ватыкану. Так адзначаныя яе заслугі ў духоўным выхаваньні моладзі. Акрамя яе ў Віцебскай вобласьці такой высокай узнагародай ганараваныя яшчэ два каталіцкія сьвятары.

Жыцьцёвы шлях сястры Адрыяны быў няпростым. У 1941 годзе яе рэпрэсіравалі, і шэсьць гадоў яна правяла ў ссылцы. Пасьля вызваленьня прыняла манаства і жыла ў манастырах Польшчы, выкладала ў духоўных школах. Зараз сястра Адрыяна жыве ў Воршы і, нягледзячы на свой узрост (76 год), па-ранейшаму ўсе сілы і веды аддае маральнаму ўдасканаленьню чалавека.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...