Як паведамляе “Газета для вас” (Берасьцейская вобласьць), у мінулым годзе ў в. Стрыгава Кобрыньскага раёну (Берасьцейская вобласьць) была закладзеная новая царква ў гонар сьвятога князя Ўладзімера. На працягу году вяскоўцы з дапамогаю калгасу імя Дзімітрава будавалі храм. І вось нядаўна царква была адкрытая ў прысутнасьці вялікай колькасьці мясцовых жыхароў. Асьвяціў храм пратаіерэй Уладзімер Карнялюк.
Комментарии
Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться