BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Філязофія «Разьбітага люстэрка»

Главная страницаНовости  Культура 

Іранічна-філязофскую ноту ў перадсьвяточнае жыцьцё Музэя сучаснага выяўленчага мастацтва ўнясе выстава Валерыя Калтыгіна (г. Бабруйск) “Разьбітае люстэрка”, якая адкрыецца 11 сьнежня. Мастак прадэманструе свае новыя графічныя сэрыі: “Анёлы ў горадзе”, “Аб'ект у горадзе”, “Гаўрыліяда”, а таксама два цыклы керамічных працаў. Вобраз разьбітага люстэрка, які даў назву выставе, стаў для аўтара асновай яго сьветаўспрыманьня: “Для кагосьці, напэўна, гэта проста сьмецьце, але я разграбаю гэтую кучу люстраных аскепкаў , і мне дастаткова гульні зь імі. Я лаўлю ў іх імгненьні чалавечага быцьця, ціхенька размаўляючы з сабой і вар'яцеючы ў стварэньні істотаў і прадметаў па свайму вобразу, перасьледуючы часам невытлумачальныя мэты…”
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...