BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Мільён за мітынг

Главная страницаНовости  Политика 

Язэп Палубятка пакараны судом Мастоўскага раёну (Гарадзенская вобласьць) штрафам - 155 мінімальных заробкаў (1162500 рублёў) - за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу. Як патлумачыў BARCNEWS сам сп. Палубятка, яшчэ на 2 лістапада быў заплянаваны мітынг у абарону правоў працоўных. Аднак мясцовы райвыканкам спаслаўся на ўказ прэзыдэнта № 137 аб правядзеньні 2 лістапада Дня памяці і прапанаваў перанесьці мітынг на іншую дату. Арганізатары пагадзіліся, і ў сваёй заяве ад 31 кастрычніка выступілі з прапановай перанесьці мерапрыемства на 10 лістапада. Аднак увечары 9 лістапада Язэп Палубятка атрымаў ліст з гарвыканкаму, у якім была пастанова мясцовай вэртыкалі ад 5 лістпада аб пераносе мітынгу на 11 лістапада. “Я патэлефанаваў в. а. начальніка міліцыі г. Масты сп. Пяцэвічу і папрасіў, каб не чапалі людзей, бо папярэдзіць удзельнікаў мітынгу няма магчымасьці”, –сказаў сп. Палубятка.

Мітынг, дзе прысутнічала блізу 300 чалавек, якія абмеркавалі пытаньні па выплаце заробку, стане вуліцаў і двароў, гарадзкога ацяпленьня, прайшоў спакойна. У міліцыю патрапіў толькі арганізатар - Язэп Палубятка. На сп. Палубятку быў складзены пратакол. Яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу. На працягу тыдня два судзьдзі адмовіліся ад правядзеньня суду над арганізатарам акцыі. Тады за справу ўзялася старшыня Мастоўскага суду Галіна Груцкая. 19 лістапада яна адхіліла просьбу сп. Палубяткі аб прысутнасьці на судовым паседжаньні прадстаўніка БХК Аляксандра Антанюка і прысудзіла яму штраф.

Сп. Палубятка зьбіраецца абскардзіць пастанову суду і дзеяньні судзьдзі, якая пазбавіла яго права на абарону. Ён таксама рыхтуе спазыск да мясцовага райвыканкаму, які своечасова не папярэдзіў яго аб пераносе мітынгу на іншы дзень. Таксама адным з наступстваў мітынгу сп. Палубятка лічыць звальненьне старшыні Свабоднага прафсаюзу прадпрыемства “Самана-плюс” Валерыя Ярэменчука нібыта за невыкананьне прафэсійных функцыяў.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...