BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Пачалося абмеркаваньне бюджэту краіны

Главная страницаНовости  Политика 

15 лістапада Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі распачала разгляд закону “Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2002 год” у першым чытаньні. Папярэдне праект прайшоў абмеркаваньне 12-13 лістапада на паседжаньнях усіх пастаянных камісіяў ніжняй палаты. Прадстаўляў законапраект дэпутатам міністар фінансаў Мікалай Корбут. У гэтым годзе падрыхтоўка праекту бюджэту адрозьнівалася павышанай сакрэтнасьцю. Амаль да самага разгляду законапраекту ў парляманце зь ім не маглі азнаёміцца нават дэпутаты, і толькі за некалькі дзён да гэтага ім пад росьпіс былі ўручаныя дакуманты. На кожным асобніку праекту стаяў грыф “Зусім сакрэтна”. Аднак, як і ў мінулыя гады, мяркуюць эскпэрты, бюджэт ня будзе значна адрозьнівацца ад варыянту, што выйшаў зь нетраў Савету міністраў ды Адміністрацыі прэзыдэнта.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...