BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

“АРТЫКУЛ 19” выступіў у абарону “Пагоні”

Главная страницаНовости  Тема дня 

Эндру Падэфат, выканаўчы дырэктар сусьветнай арганізацыі за свабоду слова “АРТЫКУЛ 19” накіраваў ліст да Аляксандра Лукашэнкі, у якім выказаў занепакоенасьць у сувязі з закрыцьцём гарадзенскай незалежнай газэты “Пагоня”. Сп. Падэфат лічыць, што пункты, па якіх былі вынесеныя папярэджаньні газэце, і ў выніку чаго яна была ліквідаваная, супярэчаць міжнародным абавязкам, узятым на сябе Беларусьсю ў адпаведнасьці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Артыкул 19 дадзенага пакту абвяшчае права кожнага на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня, што ўключае ў сябе “свабоду шукаць, атрымоўваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю і ідэі незалежна ад дзяржаўных межаў”. “Дадатковае ўмяшальніцтва ў працу недзяржаўных СМІ ў Беларусі спараджае атмасфэру страху, што не дазваляе СМІ выконваць свае функцыі.., а таксама падаўляе альтэрнатыўныя меркаваньні” – гаворыцца ў заяве.

Эндру Падэфат, ад імя ўсёй арганізацыі, заклікаў беларускі ўрад спыніць перасьлед журналістаў, а таксама прыняць захады да адмены недэмакратычнага закону аб СМІ і спрыяць стварэньню нармальных умоваў для існаваньня недзяржаўных СМІ.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...