BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Дарога пойдзе праз Курапаты

Главная страницаНовости  Тема дня 

Увечары 8 лістапада беларускія ўлады гвалтоўна спынілі пікетаваньне Курапатаў. Пікет супраць будаўніцтва Менскай кальцавой дарогі на месцы пахаваньняў ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў, які праводзілі прадстаўнікі моладзевых апазыцыйных арганізацыяў, цягнуўся больш за 45 дзён і быў разагнаны з дапамогай АМАПу і міліцыі Менскага раёну.

Прыкладна а 15.20 будаўнічая тэхніка пачала насыпаць пясок і ламаць крыжы ля ўрочышча. Прысутныя ў гэты час пікетоўцы паспрабавалі спыніць тэхніку, але беспасьпяхова. Трошкі пазьней да месца падзеяў пачалі зьбірацца людзі і была сьцягнута вялікая колькасьць АМАПу і міліцыі.

Праз некаторы час моладзь стала ланцугом абапал дарогі, каб у чарговы раз перашкодзіць будаўнікам. Але такая акцыя была перапыненая сілавым мэтадам: пікетоўцаў расьсеклі на дзьве часткі і літаральна ськінулі з дарогі у бруд. Пры гэтым міліцыя зьбівала людзей, некаторыя удзельнікі акцыі ў выніку атрымалі пашкоджаньні і зьмешчаныя ў шпіталь. Былі праведзеныя затрыманьні.

На 18.30 8 лістапада будаўнікі з усёй Беларусі актыўна працягвалі у цемры насыпаць дарогу, частка ўдзельнікаў пікету ўсё яшчэ знаходзілася ў Курапатах.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...