BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

У Трасьцянцы будзе мэмарыяльны комплекс

Главная страницаНовости  Тема дня 

Да канца лістапада бягучага году на месцы былога канцлягера "Трасьцянец", што пад Менскам, будуць усталяваныя памятныя знакі ахвярам нацызму ад прадстаўнікоў праваслаўнай, каталіцкай і юдэйскай канфэсіяў. Цягам бліжэйшых гадоў плянуецца стварыць у Трасьцянцы мэмарыяльны комплекс.

Пра гэта паведамілі ўдзельнікі круглага стала, прысьвечанага сумнай даце: 60 гадоў таму, восеньню 1941 году, ва ўрочышча прыбылі першыя эшалёны зь вязьнямі з канцлягераў і гета Заходняе Эўропы. За час існаваньня лягеру сьмерці фашысты зьнішчылі, па розных дадзеных, ад 150 да 580 тысячаў грамадзянаў з розных краінаў.

Удзел у круглым стале прынялі вядомы архітэктар і габрэйскі дзяяч Леанід Левін, дэпутат ВС 13 скліканьня Яўген Цумараў, амбасадар Ізраіля ў Беларусі Марцін Пэлед-Флэкс, прадстаўнікі нямецкае амбасады, пробашч касьцёла сьвятых Сымона й Алены ксёндз-магістар Уладыслаў Завальнюк.

Як паведаміў ксёндз Завальнюк, у Трасьцянцы 24 сьнежня 1942 году быў закатаваны тагачасны пробашч Чырвонага касьцёлу Вінцэнты Гадлеўскі. Зараз у Ватыкане рыхтуюцца дакуманты на бэатыфікацыю - прызнаньне сьвятым - ксяндза Гадлеўскага.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...