BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Тэрарыстычныя акты ў ЗША. Гэта вайна?

Главная страницаНовости  Тема дня 

Два самалёты адначасна ўрэзаліся ў будынкі усясьветнага гандлёвага цэнтру, самыя вялікія будынкі ў Нью-Ёрку, гэтак званыя “блізняты”. Будынкі ахопленыя полымем, ніжнія кварталы Манхэттэна эвакуююцца. Колькасьць ахвяраў пакуль невядомая. Пасьля адбыўся яшчэ адзін вялікі выбух у сярэдзіне аднаго з будынкаў. У выніку – ўсе будынкі зьнішчаныя. Пад Вашынгтонам гарыць Пентагон , дзе месьціцца ваеннае ведамства ЗША. Частка Пэнтагону разбураная. Каля Дзярждэпартамэнту выбухнуў аўтамабіль. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў: “Два самалёты ўрэзаліся ў будынак усясьветнага гандлёвага цэнтру, гэта частка атакі на нашую краіну”. Буш таксама заявіў, што размаўляў з віцэ-прэзыдэнтам, мэрам Нью-Ёрку і дырэктарам ФБР у справе рассьледваньня тэракту. Усе авіярэйсы на ЗША перанесеныя на Канаду. У надзвычайным рэжыме працуюць шпіталі ў Нью-Ёрку і ў Вашынгтоне. Эвакуяваныя ўсе людзі зь Белага Дому ў Вашынгтоне, у Нью-Ёрку – з Арганізацыі Аб”еднаных Нацыяў. Цяпер эвакуяваны практычна ўвесь цэнтар сталіцы ЗША. Пачынаюцца эвакуацыі амэрыканскіх амбасадаў у некаторых краінах.

Вялікі пасажэрскі самалёт, верагодна, Боінг-767, упаў сёньня на захадзе штату Пэнсільванія. Падрабязнасьці пакуль невядомыя. Пакуль невядома, ці мае гэтая авіякатастрофа дачыненьне да тэрактаў, зьдзейсьненым сёньня ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне.

Лідэры шэрагу краінаў адрэагавалі на тэракты ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выказаў спачуваньне амэрыканскаму народу ў сувязі з “жудаснай трагедыяй”. Прэм”ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр назваў тэрарызам “новым усясьветным злом” і выказаў спачуваньне амэрыканскаму народу. Ён сказаў, што атакі зьдзейсьненыя фанатыкамі, абыякавымі да чалавечых жыцьцяў. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак прыпыняе візыт у Брытанію ў сувязі з падзеямі ў ЗША. Канцлер Нямеччыны Шродэр склікае тэрміновую сэсію Рады Бясьпекі. У сувязі з тэрактамі Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл вяртаецца ў ЗША з Пэру, дзе ён быў зь візытам.

Тры палестынскія групы - "Хамас", Дэмакратычны фронт вызваленьня Палестыны й "Ісламскі Джыхад" - заявілі, што яны ня маюць ніякага дачыненьня да аўторкавых тэрарыстычных актаў, пры гэтым зьвінаваціўшы ЗША за іх палітыку на Блізкім Усходзе.

Шэраг эўрапэйскіх авіякакампаніяў скасавалі рэйсы ў ЗША – у прыватнасьці, брытанская кампанія Брытыш Эрвэйс, польская Лот, і Эр Франс. Канада зачыніла ўсе аэрапорты, яшчэ раней гэта было зроблена ў ЗША. Зачыненая Нью-Ёрская фондавая біржа, спынілі працу практычна ўсе фінансавыя ўстановы ніжняга Манхэттану. Радыкальнае палестынская групоўка ХАМАЗ заявіла, што яна ня мае дачыненьня да тэракту. Амбасадар Афганскіх талібаў у Пакістане таксама адмовіўся ад прыналежнасьці да тэракту. Тое ж заявілі і кіраўнікі Фронту вызваленьня Палестыны.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...