А 17 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы адбыўся кароткі мітынг у падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Уладзімера Ганчарыка. Такое рашэньне было прынятае 10 верасьня у першай палове дня на агульным паседжаньні штабу адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі. Акрамя таго, штаб вырашыў патрабаваць прызначэньня паўторных выбараў, паколькі пры правядзеньні выбараў былі дапушчаныя значныя парушэньні і фальсыфікацыі. На мітынгу выступіў Уладзімер Ганчарык. Каля тысячы чалавек сабралося, каб падтрымаць яго. Сярод іх асобныя групы людзей прыехалі з Барысава, Баранавічаў, Мар'інай Горкі і Бабруйску.
Комментарии
Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться