BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Пачаў працу офіс АБСЕ ў Мінску

Главная страницаНовости  Тема дня 

“Крытычны перыяд у стасунках паміж Беларуссю и АБСЕ ўжо мінуў”, - сказаў новы амбасадар АБСЕ ў Беларусі сп. Эберхард Хайкен на сваёй першай прэс-канферэнцыі 17 лютага.

Па словах сп. Хайкена, ён быў гасцінна прыняты беларускім бокам. За тыдзень працы ён паспеў сустрэцца з міністрам замежных справаў М. Хвастовым і дарадцам А. Лукашэнкі па міжнароднай палітыцы І. Ляшчэнем.

Асноўнай мэтай працы новага офісу АБСЕ ў Мінску з'яўляецца інстытуцыянальнае будаўніцтва (парламенцкае, мясцовае самакіраванне, судовая ўлада), вяршынства закону, грамадзянская супольнасць, эканоміка і экалогія. Адной з задач новага офісу з'яўляецца супрацоўніцтва з урадам і дапамога яму. Супрацоўніцтва паміж сектарамі офіс АБСЕ будзе спрабаваць наладзіць праз арганізацыю канферэнцый і конкурсы праектаў, якія абавязкова будуць абмяркоўвацца з уладай. Асаблівы акцэнт, па просьбе беларускага ўраду, будзе зроблены на пытанні эканомікі і экалогіі.

Сп. Хайкен адзначыў, што для вырашэння пастаўленых задач неабходна усталяваць атмасферу даверу і ўзаемнай павагі: “Абодва бакі патрабуюць перыяд спакою, стабільнасці, для таго каб умацаваць узаемныя стасункі”.

У бліжэйшым часе чакаецца прыезд чатырох замежных экспертаў-супрацоўнікаў офісу. Сп. Хайкен мае намер пачаць працу неадкладна.

Нагадаем, што праца Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЕ была спынена 29 кастрычніка 2002 года.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...