BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Выйшаў даведнік прэсы НДА

Главная страницаНовости  Третий сектор 

Альянс Партнёрства Каўнтэрпарт выдаў “Даведнік прэсы грамадскіх аб'яднанняў і ініцыятыў Беларусі”. У даведніку змешчаны звесткі пра 171 перыядычнае выданне, заснавальнікамі і выдаўцамі якіх з'яўляюцца грамадскія арганізацыі і ініцыятывы. Выданні згрупаваныя па тэматыцы, тэрыторыі распаўсюджання і алфавіту. Даведнік бясплатна распаўсюджваецца сярод грамадскіх арганізацый і ініцыятыў на аснове іх замоў. Ён паступіць у інфармацыйныя, рэсурсныя і валанцёрскія цэнтры, рэдакцыі СМІ, на факультэты журналістыкі і ў школы маладога журналіста, у міжнародныя арганізацыі, бібліятэкі і архівы.

Перыядычныя выданні беларускіх грамадскіх аб'яднанняў і ініцыятыў – гэта не толькі прэса, зарэгістраваная ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, але і бюлетэні, газеты і часопісы, якія выдаюцца накладам да 300 асобнікаў і з гэтай прычыны не патрабуюць рэгістрацыі. Таму даведнік складаецца з дзвюх частак, першая з якіх утрымлівае звесткі пра зарэгістраваныя, а другая – пра незарэгістраваныя выданні. Унутры кожнай з частак даведніка выданні згрупаваныя па адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыкмеце. Для зручнасці даведнік мае тэматычны і алфавітны індэксы.

Даведнік утрымлівае звесткі па найноўшай гісторыі “паралельнай” прэсы, практычныя парады пачынаючым выдаўцам. У артыкуле “На шляху да служэння грамадзянскай супольнасці” робіцца спроба прааналізаваць ролю перыёдыкі трэцяга сектара ў фарміраванні грамадзянскай супольнасці.

У працэсе падрыхтоўкі даведніка была створаная электронная база перыёдыкі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Беларусі. База даступная для шырокага карыстання ў Альянсе Партнёрства Каунтэрпарт, ў далейшым плануецца яе папаўненне і пашырэнне.

Замовіць бясплатны экземпляр даведніка можна ў Альянсе Партнёрства Каўнтэрпарт па тэл. 217-77-73, 217-77-74, ф. 217-77-82, эл. п. .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript)
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...