BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Крышнаіты церпяць ад уладаў

Главная страницаНовости  Общество 

Пасля ўступлення ў дзеянне новага закону “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” са значнымі цяжкасцямі ў дзейнасці сутыкнуліся абшчыны свядомасці Крышны. Аб гэтым гаворыцца ў звароце, накіраваным імі ў СМІ.

У выніку прыняцця закону немагчымым стала правядзенне набажэнстваў, распаўсюджванне літаратуры, правядзенне дабрачынных праграмаў – фактычна ўся статутная дзейнасць аб'яднання абшчын.

Распаўсюджванне кніг можа ажыццяўляцца толькі ў памяшканнях, якія належаць аб'яднанням. Крышнаіты не маюць такіх памяшканняў. Немагчымым стала таксама правядзенне супольных набажэнстваў. Раней яны адбываліся ў прыватным доме пры ўдзеле ад 50 да 200 чалавек, якія вызнаюць індуізм і з'яўляюцца грамадзянамі розных краінаў. У многіх краінах свету рэалізуецца і падтрымліваецца ўрадамі дабрачынная праграма “Ежа жыцця” па зборы ахвяраванняў, прыгатаванні і бясплатнай раздачы вегетарыянскіх абедаў. У Беларусі гэта праграма не можа быць ажыццяўлена з-за немагчымасці зняць у арэнду сталовую.

Крышнаіты пазбаўлены права запрасіць у Беларусь духоўных настаўнікаў-грамадзянаў іншых краін. Такое права мае толькі аб'яднанне абшчын. Але каб зарэгістраваць аб'яднанне, неабходна мець 10 абшчынаў, а на сённяшні дзень у Беларусі дзейнічаюць толькі 7. Пры гэтым рэгістрацыя новых адзінак сутыкаецца з перашкодамі. Вернікам пагражаюць звальненнем з працы, псіхіятрычнай лякарней. Паводле інфармацыі сябраў абшчыны, пасля ўступлення ў дзеянне нованга закону пачасціліся затрыманні распаўсюдвальнікаў крышнаіцкай літаратуры.

Паводле словаў члена абшчыны С. Малахоўскага, “Мы знаходзімся ў складзе Міжнароднага таварытсва, і ні ў якай іншай краіне прыхільнікі руху свядомасці Крышны не сутыкаюцца з такімі перашкодамі. На нашу думку, дзеянні ўладаў па стварэнню перавагаў для адной рэлігійнай традыцыі садзейнічаюць узнікненню міжрэлігійнай розні, росту напружанасці, дыскрэдытацыі ўлады.”
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...