У Магілёўскай вобласці ў большасці абласных выбарчых акругаў выбары будуць безальтэрнатыўнымі, на дэпутацкі мандат там прэтэндуюць па аднаму кандыдату.
Са 130 кандыдатаў, якія падалі дакументы ў дэпутаты магілёўскага абласнога савета, рэгістрацыю прайшлі толькі 85 чалавек. Сярод іх 58 выдвінуты працоўнымі калектывамі, 14- праз збор подпісаў, 5 чалавек прадстаўляюць Партыю камуністаў беларускую, па 4 чалавекі – АГП і ЛДП. Сярод кандыдатаў 20 жанчын, 8 чалавек ва ўзросце да 30 гадоў. У Крычаве будзе намагацца атрымаць дэпутацкі мандат першы сакратар абласнога камітэту БРСМ.
Алесь Асіпцоў
Комментарии
Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться