BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

АБСЕ не запрасілі назіраць за выбарамі

Главная страницаНовости  Общество 

26 тысячаў чалавек зарэгістравана кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў усіх узроўняў. Як паведаміла старшыня Цэнтарвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, каля 800 чалавек так і не змаглі патрапіць у лік зарэгістраваных.

Максімальны адсеў, 46%, аказаўся сярод тых, хто збіраўся балатавацца ў мінскі гарсавет. Па словах сп. Ярмошынай, самай распаўсюджанай прычынай для адмовы было прадастаўленне несапраўдных дэкларацый аб даходах і маёмасці. Не прайшлі рэгістрацыю таксама трэцяя частка прэтэндэнтаў ад палітычных партый.

У сваю чаргу Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) занепакоеная тым, што ўлады Беларусі пакуль не запрасілі міжнародных назіральнікаў. Ута Цапф, глава дэлегацыі АБСЭ, якая знаходзіцца ў Мінску, заявіла, што гэта можа прывесці да парушэнняў дэмакратычных нормаў пад час выбараў.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...