BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Ствараецца сетка маладзёжных сацыяльных НДА

Главная страницаНовости  Третий сектор 

1-2 лютага адбылася першая працоўная сустрэча НДА па стварэнню сеткі сацыяльных маладзёжных аб'яднанняў. Праект рэалізуецца БМГА “Новыя Твары” пры падтрымцы праграмы TACIS. Мэта праекта - павышэнне эфектыўнасці і кансалідацыя намаганняў НДА, якія працуюць з сацыяльна ізаляванымі і слаба абароненымі групамі моладзі. У прыватнасці, плануецца наладзіць абмен інфармацыяй, а таксама правесці сумесныя семінары-трэнінгі для сябраў НДА.

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі 21 грамадскага аб'яднання з пяці абласцей Беларусі, якія працуюць з маладымі інвалідамі, “цяжкімі” падлеткамі, дзецьмі-навучэнцамі спецыяльных інтэрнатаў і іншымі сацыяльна неабароненымі групамі моладзі.

Сваім уласным вопытам працы ў нефармальнай сетцы падзялілася украінскі эксперт Алена Калібаба (сетка дзіцячых і маладзёжных арганізацый Украіны “Новая хваля”).

Грамадская арганізацыя “Новыя твары”, якая была ініцыятарам стварэння сеткі, ужо мае вопыт у працы з “цяжкімі” групамі моладзі: у 2001 годзе яна правяла праграму дзіцячага цэнтру “Дапаможам ім знайсці сябе”. Сорак дзяцей і падлеткаў, жыхароў Першамайскага раёна Мінска, з “цяжкіх” сем'яў альбо прыёмніка-размеркавальніка змаглі наладзіць кантакт са сваімі равеснікамі, праявіць сябе ў творчасці.

Далучыцца да працы запрашаюцца ўсе НДА, якія працуюць з сацыяльна ізаляванымі групамі моладзі. Кантактны тэл.: (017) 284 73 65, е-mail: .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript)

Кацярына Марголь
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...