BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Пратэстанты супраць пагаднення паміж дзяржавай і праваслаўнай царквой

Главная страницаНовости  Третий сектор 

29 студзеня лідэры Саюзу евангельскіх хрысціян-баптыстаў, Саюзу хрысціян веры евангельскай, Аб'яднання абшчынаў хрысціян поўнага евангелля выступілі з адкрытай заявай у сувязі з падрыхтоўкай да падпісання пагаднення паміж праваслаўнай царквой і дзяржавай.

Лідэры трох буйнейшых аб'яднанняў разглядаюць пытанне пра зварот да дзяржаўных органаў з прапановай заключыць аналягічнае пагадненне. Яны мяркуюць, што праца ў межах такого пагаднення паспрыяе захаванню балансу і стабільнасці ў грамадстве.

У заяве гаворыцца, што ўжо зараз пратэстанцкім рэлігійным арганізацыям адмаўляюць у наладжванні духоўнай апекі над грамадзянамі, якія знаходзяцца ў выпраўленчых установах, вайсковых частках, дамах састарэлых ды іншых інстытутах. Пасля падпісання пагаднення сітуацыя можа абвастрыцца.

Паводле Камітэту па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, права на складанне пагаднення з дзяржавай мае любая з канфесій, што з'яўляюцца традыцыйнымі для Беларусі. Пратэстантызм дзяржаўныя органы не залічваюць да ліку традыцыйных канфесій.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...