BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Беларуская Школа Лідараў

Главная страницаНовости  Тема дня 

Аб'яднанне “Школа Лідараў” (Варшава, Польшча) сумесна з Беларускай Асацыяцыяй Рэсурсавых Цэнтраў (БАРЦ) адкрывае Беларускую Школу Лідараў. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Ураду Велікабрытаніі, а таксама пры дапамозе Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча і Канцылярыі Старшыні Савета Міністраў РП.

Для каго:

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, зацікаўленыя ў грамадскай і палітычнай дзейнасці, сябры грамадскіх арганізацый палітычнага накірунку, ворганаў самакіравання і іншых грамадзянскіх ініцыятываў. Прыярытэт будуць мець маладыя людзi з вёсак і малых гарадоў, зацікаўленыя ў грамадскай і палітычнай дзейнасці. У залежнасці ад характару праграмы асабліва да ўдзелу запрашаюцца групы па 2-3 чалавекі з адной арганізацыі ці мясцовасці.

Праграма дзейнасці праекту Беларуская Школа Лідараў:

12-24 сакавіка 2003г. – навучанне ў вучэбным цэнтры “Maіa Wies” пад Варшавай. Праграма Беларускай Школы Лідараў уключае практычныя майстэрні, лекцыі, семінары, а таксама вучэбныя візіты, мэтай якіх з'яўляецца знаёмства удзельнікаў з прынцыпамі функцыянавання дэмакратычнай дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Падчас практычных заняткаў будуць выкладацца прынцыпы грамадскай камунікацыi, працы ў камандзе, кіраванне праектам, дыягностыка патрэбаў і праблемаў мясцовай супольнасці. Навучэнцы Школы даведаюцца аб прамаўленні лакальных патрэбаў і прасоўванні дзеянняў, змогуць знайсці падтрымку і фундатараў. Тэарытычная частка праграмы уключае наступныя пытанні: тэорыя дэмакратыі, польскі шлях да дэмакратыі, пашырэнне NATO і ЕС – шанцы і пагрозы для Беларусі, прынцыпы і этыка публічнай дзейнасці. Таксама адбудуцца размовы на тэмы актуальных праблемаў Беларусі і оксфардскія дэбаты. Навучэнцы возьмуць удзел у навучальных візітах, падчас якіх пазнаёмяцца з ініцыятывамі і праектамі недзяржаўных арганізацый Польшчы.

4 красавіка – 23 мая 2003 г. – конкурс для ўдзельнікаў на лепшы “мікрапраект” пад назвай “Мая мясцовая ініцыятыва” (максімальны памер гранта 200 фунтаў стэрлінгаў).

31 мая 2003 г., Мінск – выніковая канферэнцыя праекта. У ходзе канферэнцыі будзе праведзены аналіз рэалізаваных мікрараектаў, а таксама дыскусія на тэму: магчымасці развіцця сумеснай працы і далейшага выкарыстання польскага досведу.

Заява на удзел:

Усiм, хто зацiкавiўся ўдзелам у праекце Беларуская Школа Лiдараў неабходна запоўнiць анкету-заяву i разам з рэкамендацыйнымі лiстамі i дакументамi, якiя пацвярджаюць дзейнасць кандыдата, даслаць да 14 лютага 2003 года (вырашальнай будзе дата атрымання дакументаў офiсам) па адрасу: г. Мiнск, 220005, а/с 76, (на імя Дыяны Тышкевіч), e-mail, .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript), альбо .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript).

Форму заявы можна атрымаць у арганiзацях БАРЦ або на сайтах szkola-liderow.pl, barcnews.org і па тэлефоне (017) 220 59 41

Маладыя людзi, якiя пройдуць першы этап конкурсу, будуць запрошаны на квалiфiкаванае субяседванне, што адбудзецца ў Мiнску 22 i 23 лютага. Асобам, якiя знаходзяцца ў цяжкiм фiнанасавым становiшчы, часткова пакрыюцца дарожныя выдаткi.

Дадатковую iнфармацыю можна знайсцi ў офiсе БАРЦ: тэл. (017) 220 59 41, e-mail .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript), .(Этот E-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен JavaScript) і на сайтах szkola-liderow.pl, barcnews.org.

У вынiку конкурса будуць адабраныя 40 удзельнiкаў.

Вынiкi конкурсу будуць паведамлены кандыдатам не пазней 26 лютага 2003 года.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...