BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

Працягваецца падрыхтоўка да Усебеларускага Сходу

Главная страницаНовости  Тема дня 

200 дэлегатаў ад Мінска прымуць удзел ва Ўсебеларускім Сходзе інтэлігенцыі 16-га лютага.

Галоўнай мэтай Усебеларускага сходу ўдзельнікі Мінскай вобласці назвалі аб'яднанне сіл, кансалідацыю грамадства дзеля вырашэння праблем захавання суверэнітэту і ўмацавання беларускай дзяржаўнасці, забеспячэння годнага матэрыяльнага ўзроўню жыцця, правядзення палітычных і эканамічных рэформаў, пераадолення міжнароднай ізаляцыі краіны і ўваходжання яе ў еўрапейскую супольнасць. Праца Усебеларускага Сходу будзе падзеленая на тры тэматычныя блокі: 1. Навука, культура, духоўнасць; 2.Эканоміка і сацыяльная сфера; 3. Дэмакратыя і стан грамадства. Дэлегаты ўтвораць групы па прафесійнай дзейнасці, кожная з якіх будзе абмяркоўваць адпаведныя праблемы.

Акрамя мінскіх дэлегатаў, удзел у Сходзе прымуць па 50 чалавек ад кожнай вобласці.

Тэкст рэзалюцыі можна прачытаць на сайце Усебеларускага Сходу shod.at.tut.by
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...