BarcNews.Org - Новости на русском, белорусском и английском.

«Бацькаўшчына» супраць гвалту над Радзімам Гарэцкім

Главная страницаНовости  Общество 

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне “ЗБС “Бацькаўшчына”” распаўсюдзіла зварот з заявай пратэсту супраць дзеянняў злачынцаў і бяздзеяння праваахоўных органаў г. Мінска і Рэспублікі Беларусь з нагоды нападу на Радзіма Гарэцкага, акадэміка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і Расійскай Акадэміі навук, сябра Нацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 85-х угодкаў БНР. 17 студзеня 2003 года яму былі нанесены сур'ёзныя пашкоджанні, і ён знаходзіцца у цяжкім стане ў 9-й мінскай клінічнай бальніцы.

Гэта не першы напад на беларускіх грамадскіх дзеячаў за апошні час. Дагэтуль ахвярамі гвалту сталі кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі, тэатральны рэжысёр Валерый Мазынскі, навуковец і пісьменнік Адамам Мальдзіс, гісторык і палітык Аляксей Кароль. “Ствараецца ўражанне, што такое становішча запалохвання дзеячаў навукі і культуры і іх пераследу цалкам задавальняе ўрадавыя структуры”, - гаворыцца ў заяве “Бацькаўшчыны”.
Комментарии

Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться
Сейчас на сайте посетителей:2
комментируют


Горячее ВИДЕО все видео
Loading...