Выканкам пагражае “закрыць” выдаўца Смаргонскай газеты
20 студзеня 2003 года Гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці разгледзіць іск аб спыненні дзейнасці прыватнага прадпрымальніка, заснавальніка “Новай газеты Смарггоні” Рамуальда Улана. Іск падаў у Гаспадарчы суд Смаргонскі райвыканкам.
Раней гаспадарчым судом вобласці двойчы ( у 2001 і 2002 годзе) былі прызнаныя несапраўднымі адмовы Смаргонскага выканкама размясціць у Смаргоні заснаваныя Уланам “Новую газету Ашмянаў” і “Новую газету Астраўца”. Пасля трэцяга звароту ў райвыканкам з просьбай аб размяшчэнні газет раённыя ўлады накіравалі ў рэдакцыю праверку норм супрацьпажарнай бяспекі, на падставе якой ізноў адмовілі у размяшчэнні газет.
У выпадку спынення дзейнасці прадпырмальніка Улана 22 чалавекі застануцца без працы. Выдавец газеты ўваходзіць у дзясятку прадпрымальнікаў, якія плацяць самыя высокія ў горадзе падаткі. Рэдакцыя газеты і яе выдавец лічаць, што выканкам проста “расчышчае дарогу перад сваім уласным выданнем – дзяржаўнай раёнкай, наклад якой у 3 разы меншы за наклад незалежнай “НГС”.
Комментарии
Чтобы оставить комментарий, необходимо войти или зарегистрироваться